Другое Баўгарскае царства
Выгляд
Колішняя дзяржава Другое Баўгарскае царства лац. Druhoje Baŭharskaje carstva па-баўгарску: Второ българско царство | |||||
| |||||
1185 — 1396 | |||||
---|---|---|---|---|---|
Кароткая назва | България | ||||
Сталіца | Вэліка-Тырнава | ||||
Афіцыйная мова | стараславянская мова | ||||
Афіцыйная рэлігія | праваслаўе | ||||
Форма ўраду | аўтакратыя | ||||
Кіраўніцтва дзяржавы | |||||
Цар | Пётар IV (першы) Канстанцін II Асень (апошні) | ||||
Гісторыя | |||||
1185 | узьнікла | ||||
17 ліпеня 1393 | Падзеньне Тарнова | ||||
1422 | скасаваная | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай: Баўгарыя Альбанія Грэцыя Косава Паўночная Македонія Малдова Румынія Сэрбія Турэччына Украіна Чарнагорыя |
Друго́е Баўга́рскае ца́рства (баўг. Второ българско царство) — сярэднявечная баўгарская дзяржава, якая існавала з 1185 па 1396 (па некаторых зьвестках па 1422) год.
Вызваленьне ад Бізантыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XII стагодзьдзя аб’яднаныя вугорскія, сэрбскія й францускія войскі напалі на Бізантыю, пад уладай якой знаходзілася Баўгарыя, і захапілі Сафію. Увосень 1185 году пачалося паўстаньне, падрыхтаванае й узначаленае балярамі з гораду Тарнава братамі Асенем і Пятром. Паўстаньне было пасьпяховым, і ў 1187 імпэратар Бізантыі Ісак II падпісаў мірны дагавор, паводле якога ўсе землі на поўнач ад Старой Планіны пераходзілі да адноўленага баўгарскага царства.