Перайсьці да зьместу

Гімн Летувіскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімн Летувіскай ССР
Сьцяг ЖССР
Аўтар словаў Антоні Венцлаў, Вацыс Рэймэр, 20 ст.
Кампазытар Баляслаў Дварыан, Ян Швед, 20 ст.
Краіна СССР
Зацьверджаны 1950
Скасаваны Гімн Летувы
Гімн Летувіскай ССР у Вікісховішчы

Дзяржаўны гімн Летувіскай ССР (па-летувіску: Lietuvos Tarybų Socialistinės Respublikos himnas) — дзяржаўны гімн Летувіскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1950—1988.

Пасьля ўключэньня Летувы ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у 1940—1941 і ў 1944—1950 у якасьці гімну выкарыстоўваўся «Інтэрнацыянал».

Аўтар тэксту гімна Летувіскай ССР — паэт Антан Венцлаў, аўтары музыкі — кампазытары Баляслаў Дварыан і Ян Швед.

Падчас кампаній па выкараненьні культу асобы І. В. Сталіна другі куплет быў заменены тэкстам паэта Вацыса Рэймэра з тым, каб ухіліць з гімну згадваньне аб Сталіне.

Tarybinę Lietuvą liaudis sukūrė,
Už laisvę ir tiesą kovojus ilgai.
Kur Vilnius, kur Nemunas, Baltijos jūra,
Ten klesti mūs miestai, derlingi laukai.
Tarybų Sąjungoj šlovingoj,
Tarp lygių lygi ir laisva,
Gyvuok per amžius, būk laiminga,
Brangi Tarybų Lietuva!
Į laisvę mums Leninas nušvietė kelią,
Padėjo kovoj didi rusų tauta.
Mus Partija veda į laimę ir galią,
Tautų mūs draugystė kaip plienas tvirta.
Tarybų Sąjungoj šlovingoj,
Tarp lygių lygi ir laisva,
Gyvuok per amžius, būk laiminga,
Brangi Tarybų Lietuva!
Tėvynė galinga, nebijom pavojų,
Tebūna padangė taiki ir tyra.
Mes darbu sukursim didingą rytojų,
Ir žemę nušvies komunizmo aušra.
Tarybų Sąjungoj šlovingoj,
Tarp lygių lygi ir laisva,
Gyvuok per amžius, būk laiminga,
Brangi Tarybų Lietuva!

Пераклад на беларускую

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Савецкай навечна па волі народу
Ты стала, мая дарагая Летува.
Тут Вільня, тут Нёман, Балтыйскае мора.
Квітнеюць нашы нівы, растуць гарады.
У зьвязе братэрскім здабылі мы
Сярод роўных роўныя правы.
Жыві ў стагодзьдзях і будзь шчасьлівай,
Мая Савецкая Летува!
Нам расейскі народ дапамагаў у бітве грознай,
Нам Ленін адкрыў прамяністую далеч.
Зьвяз непарушны наш Партыяй створаны,
І сяброўства народаў трывалей, чым сталь.
У зьвязе братэрскім здабылі мы
Сярод роўных роўныя правы.
Жыві ў стагодзьдзях і будзь шчасьлівай,
Мая Савецкая Летува!
Ніхто нам ня страшны — магутная Айчына!
І небу быць мірным і чыстым заўсёды.
Наблізім працай імпрэза камунізму,
Сьвяці над плянэтаю, шчасьця зорка.
У зьвязе братэрскім здабылі мы
Сярод роўных роўныя правы.
Жыві ў стагодзьдзях і будзь шчасьлівай,
Мая Савецкая Летува!

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]