Гільдэгарда Бінгенская
Гільдэгарда Бінгенская | |
Гільдэгарда Бінгенская | |
Дата нараджэньня | каля 1098[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 верасьня 1179[6][5] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | натураліст, пісьменьніца, кампазытарка, філёзаф, ілюмінатар рукапісаў, лекар, манашка, паэтка, тэоляг, абатыса, артыстка, драматург, батанічка, містык, sexologist, унівэрсальны чалавек |
Гільдэга́рда Бі́нгенская (ням. Hildegard von Bingen; 16 верасьня 1098 — 17 верасьня 1179, Бінген) — нямецкая мнішка, аўтар містычных працаў, рэлігійных гімнаў і музыкі да іх, а таксама працаў па мэдыцыне. Яна была рэлігійнай рэфарматаркай, прызнана каталіцкай царквой блажэннай. Гільдэгарда стала першай кампазытаркай, біяграфія якой дасканала і поўнасьцю дасьледавана.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гільдэгарда была дзясятым дзіцём у шляхецкай сям’і Гільдэбэрта і Мэхтыльды фон Бэрмэршэйм і згодна з традыцыяй «дзесяціны», была аддана ў манастыр. У сямігадовым узросьце, яна трапіла пад апеку ордэна бенэдэктынак, дзе пад час падрыхтоўкі да ролі мнішкі, Гільдэгарда атрымала клясычную адукацыю. Дзякуючы сваёй здольнасьці да навукі, а так сама выкарыстаньня атрыманых ведаў яна атрымала вядомасьць і праз некаторы час атрымала пасаду ў ордэне.
Гільдэгарда, рэалізуючы ўласную канцэпцыю ролі мнішак як «нявестаў Хрыста», хутка дабілася пераносу ордэна ў пабудаваную яе сям’ёй манастыра ў вёсцы Рупэртсбэрг, недалёка ад Бінгена, каб не знаходзіцца пад адным дахам з законьнікамі. Празь некаторы час, Гільдэгарда дабілася пабудовы новага манастыра для ордэна ў Эйбінгене, атрымаўшы, дзякуючы гэтаму, яшчэ большую незалежнасьць ордэна.
Гільдэгарда прызналася, што з трох гадоў рэгулярна мае бачаньні, пад час якіх яна размаўляе з Богам, але з-за скромнасьці не расказвала аб гэтым раней. Толькі ў 42 гадовым узросьце, пасьля атрыманьня самай высокай царкоўнай пасады, якую магла атрымаць жанчына і атрыманьня значнага ўплыву ў асноўных біскупствах і пры папскім двары, яна пачала расказваць пра свае надзвычайныя здольнасьці.
Дзякуючы заступству ўплывовага тэоляга Бэрнарда Клервоскага і папы Яўгена ІІІ, Гільдэгарда атрымала бласлаўленьне і дазвол на распаўсюд сваіх ідэяў. Свае містычныя перажываньні яна апісала ў трох кнігах: «Scito vias Domini», «Liber Vitae», i «Liber Divinorum Operum». Дзякуючы заступству папы, яна магла нават крытыкаваць царкоўных парадкаў і дамагацца павялічэньня ролі жанчыны. У падтрымку гэтага яна напісала араторыю «Ordo Virtutum», для якой яна сама напісала музыку. Захавалася 82 напевы з «Ordo Virtutum», якая была прысьвечана тэме барацьбы за душу чалавека паміж 16 дабрадзейнасьцямі і д’ябалам.
Сярод іншым значных працаў Гільдэгарды, трэба адзначыць кнігу «Liber subtilitatum diversarum naturarum creaturarum», напісаную ў 1150—1160 г.г., якая захавалася ў выглядзе двух частак «Liber simplicis medicinae» (Кніга пра прастую мэдыцыну) і «Liber compositae medicinae» (Кніга пра мастацтва вылячэньня). У «Фізыцы» даецца апісаньне расьлянаў, мінэралаў, дрэваў, камянёў, жывёлаў і мэталаў з іх лячэбнымі ўласьцівасьцямі. Шматлікія з мэдыцынскіх настаўленьняў Гільдэгарды маюць значную гістарычную каштоўнасьць, ёсьць, так сама, зьвесткі якія не страцілі саю актуальнасьць і да нашых дзён. У кнізе «Causae et curae» Гільдэгарда зьвяртаецца да чалавечага цела, яго органаў, функцыяў і спосабаў лячэньня.
У спадчыну Хмльдэгарды ўваходзяць і больш кароткія працы, у тым ліку і біяграфія св. Дызіборда, заснавальнікі манастыра, дзе ўтварылася яе ордэн і св. Рупэрта, якому быў прысьвечаны яе манастыр.
Памерла Гільдэгарда ў 1179 годзе, у заснаваным ёй манастыры Рупэрсбэрг каля Бінгена. Яе жыцьцё было апісана двума мніхамі Готфрыдам і Тэадорыхам. Яна лічыцца блажэннай але шануецца як сьвятая.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hildegard of Bingen (анг.) — 2008.
- ^ Saint Hildegard (анг.)
- ^ Hildegard van Bingen (нід.) — 1999.
- ^ https://www.oxfordmusiconline.com/grovemusic/view/10.1093/gmo/9781561592630.001.0001/omo-9781561592630-e-0000013016
- ^ а б в John F. Kennedy Center for the Performing Arts
- ^ а б в г http://magyar-irodalom.elte.hu/palimpszeszt/16_szam/03.htm