Перайсьці да зьместу

Гэнрык Пантопідан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэнрык Пантопідан
па-дацку: Henrik Pontoppidan
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 ліпеня 1857
Памёр 21 жніўня 1943 (86 гадоў)
Бацькі Dines Pontoppidan[d]
Сужэнец Mette Marie Hansen[d][3] і Antoinette Kofoed[d][3]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 18811943
Жанр проза
Мова дацкая
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1917)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Гэ́нрык Панто́підан (па-дацку: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменьнік-раманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісаньне сучаснага жыцьця Даніі».

Гэнрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютляндзкай паўвысьпе ў шматдзетнай сям’і. Калі Гэнрыку было шэсьць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютляндыі, у горад Рандэрс. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ён паступіў у Капэнгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ў Фрэрсьлеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся з Мэтай Мары Гансэн, маладой сялянкай, зь якой ён пазнаёміўся падчас выкладаньня, пасьля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у тыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцьця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся з Антуанэтай Кофуд. Шлюб іх быў бязьдзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943 году ў Капэнгагене.

  1. ^ Понтоппидан Хенрик // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Winge M., Michaëlis B. T. Forfatternes Danmark (дац.) — 1 — Politikens Forlag, 2003. — С. 66. — 233 с. — ISBN 87-567-6760-9
  3. ^ а б Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave (дац.) — 3 — 1984.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнрык Пантопідансховішча мультымэдыйных матэрыялаў