Гэльсынгборг
Гэльсынгборг | |||||
швэдз. Helsingborg | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1085 | ||||
Горад з: | 1085 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Сконэ | ||||
Лэн: | Сконэ | ||||
Камуна: | Гэльсынгборг | ||||
Плошча: | 39,57 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 104 250 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2634,57 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 042 | ||||
Паштовы індэкс: | 25X XX | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°2′32.683″ пн. ш. 12°43′15.586″ у. д. / 56.04241194° пн. ш. 12.72099611° у. д.Каардынаты: 56°2′32.683″ пн. ш. 12°43′15.586″ у. д. / 56.04241194° пн. ш. 12.72099611° у. д. | ||||
Гэльсынгборг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://helsingborg.se |
Гэльсынгборг (па-швэдзку: Helsingborg) — горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 2015 год — 104 250 чалавек.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва гораду паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліву Эрэсунду, і «borg» — замак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэльсынгборг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай фартэцыі існавала тут ужо ў X стагодзьдзі.
Адам Брэмэнскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 траўня 1085 году Гэльсынгборг згадваецца ў лісьце дацкага караля Кнута Сьвятога — гэтая дата й зьяўляецца афіцыйнаю датай заснаваньня гораду. У XII стагодзьдзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расьці й у XIV стагодзьдзі Гэльсынгборг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ й Блекінге набыў швэдзкі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагодзьдзях значнасьць Гэльсынгборгу паменшылася са зьяўленьнем на супрацьлеглым беразе Эрэсунду замка Кронбарг у горадзе Гэльсынгёр. У 1658 годзе Гэльсынгборг пераходзіць Швэцыі й у наступныя паўстагодзьдзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасьці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут швэдзкая армія Магнуса Стэнбока перамагла датчанаў.
У XIX стагодзьдзі горад паступова пачынае расьці. У 1892 годзе Гэльсынгборг і Гэльсынгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады й дасёньня. У 1921 годзе ў Гэльсынгборгу адчыніў свае дзьверы першы ў Швэцыі гарадзкі тэатар, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бэргман. 15 верасьня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
- Царква Сьвятой Марыі (XII ст.)
- Фахвэркавы Дом Якаба Гансэна (1641)
- Ратуша (1887)
- Гарадзкія ўмацаваньні з Тэраснымі сходамі
- Помнік Магнусу Стэнбоку
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэльсынгборг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў