Абмеркаваньне:Гэльсынгборг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаноўны спадар Jauhienij, навошта Вы перанакіравалі? Здаецца, што была дамова аб тым што ў Скандынаўскіх (ды й увогуле, паўночнаэўрапэйскіх) мовах слушна будзе перадаваць праз "Х" - як "Хэльсынкі"! Таму, калі ласка, зрабіце як было.--Lesnas ättling 13:02, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]

Паводле БКП 20:60 «у пазычаньнях з грэцкае, лацінскае, германскіх моваў» h перадаецца праз г. Швэдзкая мова, наколькі я разумею, зьяўляецца паўночнагерманскай мовай, таму выключэньня з правіла не складае. Што да Хэльсынкі, то тут сытуацыя іншая, бо фінская мова не належыць ні да вышэйпералічаных моўных групаў, ні да індаэўрапейскай моўнай сям'і, таму іхнае h перадаецца кірылічным «х».--Jauhienij 13:22, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, пераканалі - я не зьбіраюся ўводзіць свае правілы. У такім выпадку, трэба будзе шмат чаго выправіць. Падкажыце, як перанесьці артыкул? А вось наконт "ГэльсынЭр" - гэта Вы з расейскай калькавлі? Нагадаю, у ёй неабавязкова пісаць "Ё", таму й "Хельсинер", а ў данскай мове там "О" з праходзячай празь яе рысачкай, як нямецкае й швэдзкае "Ö", таму ён "ГэльсынЁр" :) --Lesnas ättling 13:58, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэта вы пра горад en:Helsingør? Ну, тады сапраўды «Гэльсынгё́р» і зь літарай «г». Гэтую сытуацыю рэгулюе правіла 29:84 б) «Гук францускае, шэрагу германскіх, вугорскае, турэцкае ды іншых моваў [ö] (агублены э) перадаецца... ў пазыцыях пад націскам празь ё». Наконт пераносаў, можа лепш вы адпішыце мне на старонку гутарак сьпіс артыкулаў, а мы абмяркуем і я перанёсу? --Jauhienij 14:08, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, паспрабую адшукаць у бліжэйшыя дні "скандынаўскія" артыкулы праз "х" і адпішу Вам.--Lesnas ättling 14:54, 14 жніўня 2011 (EEST)[адказаць]