Гон
Гон — старадаўняя адзінка вымярэньня даўжыні й плошчы, вядомая з XII ст. Велічыня яе вагалася каля 80-100 мэтраў. Першае ўжываньне слова гоны ў пісьмовых помніках выявіў Ізмаіл Сразьнеўскі ва ўстаўной смаленскай грамаце Смаленскага князя Расьціслава Мсьціславіча Смаленскай эпіскапіі ў 1150 годзе[1].
…А у Дорогобужи три гоны короткій, а почестья гривни, а пять лисиць | ||
У літоўскіх мерах адлегласьці раўняўся 360 стопам або 60 сажаням.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварылася слова «гон» ад дзеяслова «гнати» і першапачаткова мела значэньне адлегласьць ад аднаго павароту рабочай жывёлы (коней ці валоў) да другога ў час араньня. Утварэньне такога слова ад дзеяслова «гнати» стала магчымым таму, што ён меў значэньне «араць баразну», якое захоўваецца й у сучаснай беларускай мове. У сувязі з тым што ў час араньня звычайна праганяецца баразна пэўнай даўжыні (даўжыня гэта абумоўліваецца часьцей за ўсё даўжынёй участка), слова «гоны» набыло значэньне адзінкі даўжыні спачатку поля, а потым любой адлегласьці. Як сьведчаць помнікі, даўжыня гонаў у XVI ст. была каля 80 м.
…въ приседленю волока одъ рѣки Мухавца одъ юга ко сѣверу тягнется на гоновъ четыредесяти пяти, а сіи гоны въ собе маютъ аршиновъ тридцать, а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто… (1502 г.) | ||
…ижь сынове отцу на кождый годъ маютъ давати выимку по д (4) копы жита а на яриво земли четверы гоны, а на ленъ д (4) лехи…(1539 г.) | ||
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сучаснай беларускай мове слова гоні (у дыялектах — таксама й гона) не страціла значэньня меры. Калі ў дыялектнай мове вызначаецца больш-менш канкрэтнае мэтрычнае значэньне, то ў літаратурнай — гэта мера няпэўнай даўжыні. Таксама слова гоні ў сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэньнем «палетак, поле». Міхась Клышка ў «Матэрыялах для слоўніка сынонімаў» паставіў у адзін сынанімічны рад словы поле, ніва, гоні, палетак, лан[5]. 3 такім значэньнем слова гоні ўжываецца пераважна ў паэтычнай мове.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Срезневскій И. И. Матеріалы для словаря древнерусскаго языка по письменнымъ памятникамъ. — СПб.: Типографія Императорской Академіи наукъ, 1893. — Т. 1. А—К. — С. 550, 45. — 1420ст.+49 с.
- ^ Дополненія къ актамъ историческимъ, собранныя и изданныя Археографическою коммиссіею / Я. Бередниковъ, М. Коркуновъ. — СПб.: Типографія ІІ Отдѣленія Собственной Е. И. В. Канцеляріи, 1846. — Т. 1. — С. 5—10 (№ 4).
- ^ Археографическій сборникъ документовъ, относящихся къ исторіи Северо-Западной Руси издаваемый при Управленіи Виленскаго учебнаго округа. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1869. — Т. 6. — С. 312 (№ 128). — XI,411 с.
- ^ Акты издаваемые Виленскою археографическою комиссіею. — Вильна: Типографія А. Г. Сыркина, 1890. — Т. XVII. Акты гродненскаго земскаго суда. — С. 13 (№ 36). — LXXIII,560 с.
- ^ Міхась Клышка. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. — Менск: Вышэйшая школа, 1976. — С. 327. — 592 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гоні // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С.155.
- Гонъ. / Галоўны рэдактар А. І. Жураўскі, рэдактар выпуска А. М. Булыка // Гістарычны слоўнік беларускай мовы : слоўнік. — Менск: Навука і тэхніка, 1986. — В. 7. Гляденье—Девічество. — С. 61, 62.
- Іван Насовіч. Словарь бѣлорусскаго нарѣчія. — Санктпетербургъ: Типографія Петербургской Академіи Наукъ, 1870. — С. 118. — 756 с.
- Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік / склад. В. Д. Астрэйка. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — С. 41, 177, 182. — 526 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-08-1230-8
- К. У. Скурат. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз) / рэдактары: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі. — Менск: Навука і тэхніка, 1974. — С. 31—33. — 192 с. — 1000 ас.