Го́мельскі радыёзаво́д (да 1975 г. завод мэталаканструкцыяў «Прамень»[1]) — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналягічнымі мажлівасьцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. За савецкім часам прадпрыемства выпускала прылады касьмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў[2]. У 2010 годзе большасьць вырабаў паставіла за мяжу[3].
12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[4]. У жніўні таго ж году да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія[5].
Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа»
Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіньня (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі
Абсталяваньне для ўстановаў грамадзкага харчаваньня: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажаньня, мясарубка электрычная
Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасьцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак).
Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе.
Вырабы з плястмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак).
Шампуры.
Паслугі па вытворчасьці мэталавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных мэталаканструкцыяў, гальванапакрыцьцю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасьці паводле замовы.