Гаўард Філіпс Лаўкрафт
Гаўард Філіпс Лаўкрафт | |
Howard Phillips Lovecraft | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 жніўня 1890[1][2][3][…] |
Памёр | 15 сакавіка 1937[1][2][3][…] (46 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Winfield Scott Lovecraft[d][5] Sarah Susan Phillips Lovecraft[d][5] |
Сужэнец | Sonia Greene[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1897—1908, 1917—1936 |
Жанр | містыка, лаўкрафтаўскія жахі |
Мова | ангельская мова[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
https://hplovecraft.com |
Гаўард Філіпс Лаўкрафт (па-ангельску: Howard Phillips Lovecraft; 20 жніўня 1890, Провідэнс, Род-Айлэнд, ЗША — 15 сакавіка 1937, там жа) — амэрыканскі паэт і пісьменьнік, які пісаў у жанрах жахаў, містыкі пры спалучэньні іх у варыґінальным стылі. Першапачынальнік Мітаў Ктулху. Пры жыцьці Лаўкрафта ягоныя творы не карысталіся вялікай папулярнасьцю, аднак ужо пасьля ягонае сьмерці яны аказалі прыкметны ўплыў на фармаваньне сучаснае масавае культуры. Ягоная творчасьць нагэтулькі ўнікальная, што творы Лаўкрафта вылучаюцца ў вадасоблены паджанр — так званыя лаўкрафтаўскія жахі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 20 жніўня 1890 году ў Провідэнсе (Род-Айлэнд, ЗША). Бацька — Ўілфрыд Скот Лаўкрафт, маці — Сара Сьюзан Філіпс Лаўкрафт. У 1893 годзе, калі Гаўарду было толькі тры гады, ягонага бацьку забралі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе ён і памёр у 1898 годзе. Лаўкрафта выхоўвалі ягоныя маці, дзьве цёткі (Ліліян Дэлора Філіпс і Эньні Эмілін Філіпс), а таксама дзядуля — Ўіпл Ван Бюрэн Філіпс. Гаўарда лічылі вундэркіндам, праз тое, што ва ўзросьце двух гадоў ён быў здольны чытаць вершы на памяць, а ў шэсьць пачаў пісаць свае ўласныя. Дзядуля заахвочваў ягоную прагу да навучаньня, а таксама абуджаў у маладым Гаўардзе зацікаўленасьць да невядомага сваімі апавяданьнямі ґатычных показкаў.
У дзяцінстве Гаўард часта хварэў, праз што ён пайшоў у школу толькі ў васьмігадовым веку. Праз год яго забіраюць са школы. У гэты пэрыяд Гаўард шмат чытае, асабліва захапляецца хіміяй і астраноміяй. Выдае абмежаваным накладам некалькі працаў (сярод якіх «Навуковая ґазэта» ў 1899 годзе). Праз чатыры гады Лаўкрафт вяртаецца ў школу. У 1904 годзе памірае дзядуля й сям’я Гаўарда пераяжджае ў меншы дом на гэткай ж самай вуліцы. Сьмерць дзядулі прынесла Гаўарду шмат пакутаў. Праз гэта ён нават думае пра самагубства. У 1908 годзе, напярэдадні выпуску са школы, у яго адбываецца нэрвовы зрыў і ён так і не атрымоўвае дыплём.
Гаўард напісаў некалькі фантастычных твораў у маладосьці, але з 1908 па 1913 займаецца пераважна паэзыяй. Пазьней да 1917 году піша вершы й эсэ, а ў 1917 вяртаецца да жанру жахаў у сваіх аповедах «Даган» і «Магіла». «Дагон» быў ягоным першым прафэсійным апавяданьнем, надрукаваным у часопісе «Weird Tales» у 1923 годзе. У 1919, пасьля доўгіх прыступаў гістэрыі й дэпрэсіі маці Лаўкрафта забіраюць у псыхіятрычны шпіталь, дзе яна памірае 21 траўня 1921 году.
У 1924 Лаўкрафт ажаніўся з Соняй Грын, якая была на сем гадоў за яго старэйшая. Пасьля вясельля, Гаўард пераехаў у Бруклін. Празь некалькі гадоў праз матэрыяльныя цяжкасьці ягоная жонка была вымушаная прадаць сваю краму капелюшоў і пераехаць у Кліўлэнд. Лаўкрафт застаўся ў Нью-Ёрку. Яшчэ празь некаторы час яны дамовіліся пра развод (які так і ня быў аформлены юрыдычна) і Гаўард вярнуўся ў Провідэнс, дзе й жыў да 1933 году. У гэты пэрыяд Лаўкрафт напісаў амаль усе ягоныя вядомыя кароткія аповеды, а таксама некаторыя буйныя творы накшталт «Выпадка Чарльза Дэкстэра Варда» й «Гораў вар’яцтва». Таксама пісаў за іншых аўтараў («Крылатая сьмерць», «Дзёньнік Алонза Тайпэра» й г. д.) Нягледзячы на свой талент, Гаўард станавіўся ўсё больш і больш бедным. Ягоныя творы ня мелі вялікае папулярнасьці. Ён быў зноўку вымушаны пераехаць у маленькі домік са сваёй цёткай. Гаўарда моцна ўразіла самагубства ягонага сябра па перапісцы Робэрта Гаўарда.
У 1936 у Лаўкрафта знайшлі рак страўніка. 15 сакавіка 1937, у Провідэнсе, ён памёр.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы XX ст. творы Лаўкрафта набылі вялікую папулярнасьць. Шматлікія гурты (пераважна мэталёвае накіраванасьці) выкарыстоўвалі тэмы зь ягоных твораў у сваіх песьнях. Было зьнята некалькі дзясяткаў кінастужак, зроблены шэраг радыёпастановак. Асаблівую папулярнасьць набылі ягоныя «Міты Ктулху».
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кліч Ктулху / Перакл. з англ. Уладзіславы Гурыновіч, Паўла Донава, Алеся Кудраўцава. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б H. P. Lovecraft // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Howard Phillips Lovecraft // filmportal.de — 2005.
- ^ а б H.P. Lovecraft // BD Gest' (фр.)
- ^ H.P. Lovecraft // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Lovecraft, H. P., 1890-1937 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|