Герб Львова
Герб Львова | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 5 ліпеня 1990 |
Герб Льво́ва — афіцыйны сымбаль гораду Львоў, найбуйнейшага гораду заходняй Украіны і адміністрацыйнага цэнтру Львоўскай вобласьці.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйнае апісаньне гербу і вялікага гербу ў Статуце Львова[1]:
Герб гораду: у сінім шчыце намаляваныя залатая брама з трыма вежамі, на канцы кожнай з якіх па тры зубцы і па адной байніцы. Цэнтральная вежа вышэй за дзьве іншыя. Брама адкрытая, без варот і кратаў. У пройме брамы крочыць у правы геральдычны бок залаты леў. (па-ўкраінску: Герб міста: у синьому щиті зображена золота брама з трьома вежами, кожна з яких завершена трьома зубцями і має по одній бійниці. Центральна вежа вища від двох інших. Брама відкрита, без воріт і ґрат. В отворі брами крокує у правий геральдичний бік золотий лев.) Вялікі герб: зьмяшчае выяву гербу, увенчанага срэбнай гарадзкой каронай, якая сымбалізуе Львоў як абласны цэнтар. Уздоўж шчыт падтрымліваюць два шчытатрымальнікі - леў у кароне (сымбаль Галіцка-Валынскай дзяржавы) і старажытнарускі ратнік, якія павінны адлюстроўваць эпоху заснаваньня Львова Данілай Галіцкім і станаўленьне яго як стольнага гораду. Долуу герб дапаўняе стужка ў нацыянальных сіне-жоўтых колерах і ўсеўкраінскі герб Трызуб як сымбалі Саборнасьці Украіны. (па-ўкраінску: Великий герб: містить зображення герба, увінчаного срібною міською короною, яка символізує м.Львів як обласний центр. Обабіч щит підтримують два щитотримачі — лев у короні (символ Галицько-волинської держави) та давньоруський ратник, які мають відображати епоху заснування м.Львова Данилом Галицьким та становлення його як стольного міста. Знизу герб доповнює стрічка у національних синьо-жовтих барвах та загальноукраїнський герб Тризуб як символи Соборності України.) |
||
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню выява льва сустракаецца на пячатцы галіцка-валынскіх князёў Андрэя II і Льва ІІ, якія называлі сябе кіраўнікамі ўсёй Русі, Галіча і Ўладзіміра. Мяркуецца, што леў быў знакам дынастыі Раманавічаў, аднак з першай паловы XIV ст. ён адназначна становіцца тэрытарыяльным гербам Галіцка-Валынскай дзяржавы, адміністрацыйным цэнтрам якой быў Львоў.
Найстарэйшая вядомая гарадзкая пячатка прымацаваная да пэргамэнтнай граматы Львоўскага магістрату 1359 году. На ёй намаляваны леў, які крочыць у адкрытай гарадзкой браме з трыма зубчастымі вежамі і байніцамі. Малюнак аб’яднала сымбаль назвы (тоесны з імем сына заснавальніка, Льва I Данілавіча) і старадаўнюю эмблему княства. У 1526 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст фармальна зацьвердзіў гэты герб.
Аляксандар Гваньіні ў «Хроніцы Сарматыі Эўрапейскай» (1585) памылкова адзначае, што гербам Львова быў каранаваны чорны леў на залатым полі — герб самога князя Льва, заснавальніка гораду [2].
Пасьля аўдыенцыі львоўскага арцыбіскупу Салікоўскага ў Папы Сыкста V ў 1586 годзе, горад атрымаў права карыстацца папскім гербам — львом, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх тры пагорки і васьміпрамянёвую зорку. Хоць на гарадзкіх пячатках і ў далейшым выкарыстоўваўся старажытны гарадзкі знак, а на некаторых з іх зьмяшчаліся абодва варыянты.
6 лістапада 1789 году імпэратар Ёсіф ІІ зацьвердзіў герб Львова, у якім «папскі» леў стаяў у гарадзкой браме з трыма вежамі.
Савецкі герб зацьверджаны 15 ліпеня 1967 году. У сінім шчыце чырвоная адчыненая гарадзкая брама з трыма вежамі, у арцы стаіць залаты леў, павернуты направа. На цэнтральнай вежы варот — залатыя серп і молат. Аўтары — І. Картушенка, С. Кецала, Л. Лявіцкі,Э. Місько і Я. Навакоўскі.
5 ліпеня 1990 году сэсія Львоўская гарадзкая рада зацьвердзіла сучасны герб Львову: у сінім полі залатая каменная брама з трыма вежамі, сярэдняя з якіх вышэй бакавых, у праёме варот крочыць у правы геральдычны бок залаты леў. Таксама былі зацьверджаныя вялікі герб і харугва (сьцяг) Львова. Сымбалі распрацавалі па матывах старога герба А. Грачыла, В. Турэцкі, І. Турэцкі і І. Сварнік.
-
Пячатка Львова з дакумэнту 1359 году
-
Польскі герб Львова з 1526 году
-
Герб аўстрыйскага пэрыяду (1789-1918)
-
Польскі герб Львова (1936-1939)
-
Герб савецкага пэрыяду (1967-1990)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://lvivrada.gov.ua/files/statut/S_Dodatok_1.pdf
- ^ Гваньіні, Аляксандр. Хроніка Эўрапейскай Сарматыі / Навук. і зав. Юрыя Мицика. — Кіеў: Кіева-Магілянская акадэмія, 2007. — С. 412.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя Львова у дакументах і матэрыялах. — Кіеў: Наукова думка, 1986. — С. 304—307.
- Гречило А. Герб Львова: генеза, традиції, відродження // Історія Львова. — Т. 1 (1256—1772). — Львів, 2006. — С. 38-44.
- Гречило А. Печатки міста Львова XIV—XVIII ст. — Львів, 2010. — 24 с (ISBN 978-966-02-5837-2)