Герб Амсьціслава
Герб Амсьціслава лац. Hierb Amścisłava | |
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу) | |
Апісаньне | |
---|---|
Герб Амсьціслава — геральдычны сымбаль Амсьціслава, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука зь мечам — „Малая Пагоня“»[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Амсьціславу новы герб:
|
Вылучэньне чырвонай лісіцы (пазьней — воўка) як нейкай асаблівасьці Амсьціслава зьяўляецца штучным вынікам творчасьці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсьцерскай канторы Расейскай імпэрыі[2].
Афіцыйны герб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 29 лістапада 2000[3] статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Амсьціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расейскага мескіх гербаў. Аўтар гэтага гербу — С. Рассадзін.
Афіцыйнае апісаньне:
|
Тым часам згодна з адзінай вядомай выявай гербу Амсьцілаўскага княства, што месьціцца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), ягоным геральдычным сымбалем была «Пагоня».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.