Сяргей Рассадзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Рассадзін
Дата нараджэньня 30 ліпеня 1958(1958-07-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 ліпеня 2017(2017-07-02) (58 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак геральдыст
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
Камітэт па архівах і справаводзтве пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Вядомы як археоляг, геральдыст
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1999)
Навуковы кіраўнік Леанід Побаль
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны мэдаль ордэна сьвяціцеля Кірылы Тураўскага

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель — 2 ліпеня 2017, Менск) — беларускі гісторык, археоляг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук, прафэсар. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1]. Сябра грамадзкага савету па маральнасьці ў Беларусі[2]

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1981; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР (1981—1984).

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Мілаградзкая культура (актуальные праблемы даследаваньня)», навуковы кіраўнік — прафэсар Л. Д. Побаль. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Ўсходу». Дацэнт (2005). Прафэсар (2009)[3]. Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН БССР; галоўны спэцыяліст, начальнік аддзелу Камітэту па архівах і справаводзтве пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 году — прафэсар катэдры гісторыі Беларусі і паліталёгіі факультэту інфармацыйных тэхналёгіяў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Чалец Геральдычнай рады пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002—2012). Стыпэндыят Нямецкага археалягічнага інстытуту (2007). Навуковыя інтарэсы: археалёгія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Асноўныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Землі амаль невядомыя. Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў[4]. Мн., 1996.
  • Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1999.  (рас.)
  • Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005.  (рас.)
  • Милоградская культура: ареал, хронология, этнос. Мн., 2005.  (рас.)
  • Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. (У суаўтарстве з А. Н. Міхальчанкам).
  • Духоўная культура старажытнай Беларусі. Мн., 2005.
  • Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2008.  (рас.)
  • Гнездо двуглавого орла. Мн., 2008.  (рас.)
  • Князья, графы и бароны в Беларуси (конец XVIII — начало ХХ в.): история титулов в биографо-личностном аспекте. Мн., 2010. ISBN 978-985-511-336-3.  (рас.)

Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Милоградская культура и известия Геродота // Хозяйство и культура доклассовых и раннеклассовых обществ. Тезисы докладов III конференции молодых ученых Института археологии АН СССР. М., 1986.  (рас.)
  • К вопросу о религиозных верованиях жителей Белорусского Посожья в скифское время // Религиозные представления в первобытном обществе. Тез. докл. конф. М., 1987, с. 194—198.  (рас.)
  • О новых основах хронологии милоградской культуры // Актуальные проблемы исторических исследований. Тез. докл. IV респ. конф. молодых археологов. Киев, 1987, с. 137—139.  (рас.)
  • Геродотовы невры в позднеантичной традиции // Проблемы скифо-сарматской археологии Северного Причерноморья: Тез. докл. областной конф., посвященной 90-летию Б. Н. Гракова. Запорожье, 1989, с. 128—129.  (рас.)
  • Старажытнасці суседняга лесастэпу // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1991. № 1, с. 124—125.
  • Будзіны, неўры ці скіфы? Праблемы дачынення герадотавых плямёнаў да тэрыторыі Беларусі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Зборнік пад рэд. М. В. Біча, В. Ф. Кушнера, У. Н. Сідарцова. Мн., 1992, с. 24 — 33.
  • Венеты и бастарны // Barbaricum. T. 3. Warszawa, 1992, s. 9 — 20.  (рас.)
  • Да пытання аб сувязях старажытнага насельніцтва Беларусі са скіфскімі землямі ў VIII — III ст. да н. э. // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1992, № 2, с. 66 — 74.
  • Герадотавы андрафагі // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1992. № 3/4, с. 61 — 73.
  • Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
  • Аб неўрах і «змеях» у Герадотавай «Гісторыі» // Весці Акадэміі навук Беларусі. Сер. грам. навук. 1994. № 2, с. 74 — 81.
  • Западнобалтские курганы и милоградская культура // Vakaru baltai: etnogeneze ir etnine istorija. Vilnius, 1997, s. 125—136.  (рас.)
  • Змяіны культ у славянскім асяроддзі // Гістарычна-археалагічны зборнік. 1997. № 11, с. 157—161.
  • Будины и гелоны (об одном сюжете древнейшего письменного источника по истории Восточной Европы) // Архивы и делопроизводство. 1999. № 1, с. 21 — 30.  (рас.)
  • Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию городу Казимежу в старостве Бобруйском // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 2. Мн., 2001, с. 215—223.  (рас.)
  • Нямецкая гістарыяграфія па праблеме старажытнагерманскага рассялення на Палессі і ў Прыдняпроўі (1900—1940-я гг.) // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 21. Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21 — 25 мая, 4 — 7 снеж. 2000 г.) // Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. Мн., 2001, с. 45 — 55.
  • Между Альпами и Океаном: венеты — «другие германцы»? // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2002. № 17.  (рас.)
  • Древние славяне и кочевники на Дунае между 469 и 568 гг. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2003. № 18.  (рас.)
  • Древнегерманские элементы в именослове раннего славянства IV — VI столетий после Рождества Христова // Материалы по археологии Беларуси. 2003. № 8.  (рас.)
  • Семантыка гістарычнага герба Гродна // Труды Белорусского государственного технологического университета. Серия V. Политология, философия, история, филология. Вып. ХII. Мн., 2004, с. 28 — 31.
  • Два Ильдигиза и один эпизод истории лангобардов // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2004. № 19.  (рас.)
  • Гербы трох вялікіх княстваў // Материалы по археологии Беларуси. 2006. № 11.
  • О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236.  (рас.)
  • Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск. 2009. 30 кастрычніка. (У суаўтарстве з Г. М. Рызнаокім і А. В. Петуховым.)
  • Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. Светлагорск, 2011.

Узнагароды і званьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мінскае гарадское аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
  2. ^ Зварот Грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі да ІV Усебеларускага народнага сходу. // «Літаратура і мастацтва». - 2010. - № 49(4593) - С.2
  3. ^ Рассадзін, С.Я. Клондзік супраць «Валадара рога» // Беларуская думка. — 2016. — № 4. — С. 65.
  4. ^ https://web.archive.org/web/20090825063040/http://knihi.com/historyja/ziemli.html
  5. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • СКРЫПЧАНКА, Т. Рассадзін, Сяргей Яўгенавіч // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 112.
  • Рассадзін Сяргей Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным унівэрсытэце. — Мінск, 2010. — С. 176.
  • Рассадин Сергей Евгеньевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 315.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]