Вітаўт Рамук
Вітаўт Рамук | |
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1914 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 сакавіка 2010 (95 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | лекар |
Вітаўт Рамук (15 ліпеня 1914, Екацерынаслаў, цяпер Дняпро — 9 сакавіка 2010, ЗША) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся, калі сям’я была ў бежанстве на тэрыторыі сучаснай Ўкраіны. У 1922 годз разам з бацькоўскай сям’ёй вярнуўся ў в. Ліпнішкі каля Ліды. У 1926—1930 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасьля вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску.
У 1938 годзе паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на факультэт біялёгіі, пазьней перайшоў на мэдыцыну. Пасьля верасьня 1939 году ўнівэрсытэт не працаваў.
У 1941—1944 гг. працаваў перакладчыкам у цывільнай адміністрацыі ў Лідзе. У 1944 годзе выехаў у Чэхаславаччыну, адкуль у 1945 годзе Перабраўся ў Рэгэнсбург у Нямеччыне, дзе арганізоўваўся беларускі лягер.
У 1946 г. паступіў на мэдыцынскі факультэт унівэрсытэту ў Мюнхэне. У 1949—1953 гг. вучыўся на мэдыцынскім факультэце Лювэнскага ўнівэрсітэту (Бэльгія). Выехаў у Вялікабрытанію, жыў у Лёндане. Стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі і ў 1954 годзе быў абраны на пасаду намесьніка старшыні арганізацыі. Аднак хутка вярнуўся ў Бэльгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі.
У 1956 годзе выехаў у ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час ён жыў у горадзе Пэорыя, а потым селіцца ў Чыкага. У 1958 г. ён ажаніўся зь Верай Жызьнеўскай. Разам з жонкай стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця, сябрам Беларускага каардынацыйнага камітэту ў Чыкага.
Працаваў у Цэнтры пэдыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага. Выйшаў на пэнсію толькі ў 74 гады. Пахаваны на могілках Сьвятога Адальбэрта (Сьвятога Войцеха)[1].
У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка (John Romuk) пазьней зрабіў кар’еру ў кампаніі Hitachi, а дачка Ірэна стала пэдагогам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паніхіда за супакой сьвятой памяці Вітаўта Рамука, Грэка-каталіцкая парафія сьв. Язэпа
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вітаўт Рамук на сайце Рада Беларускай Народнай Рэспублікі
- землякі Дракулы шануюць у Чыкага беларускі надпіс?(недаступная спасылка), Белсат, 2013.11.20
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Дніпры
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Навучаліся ў Віленскім унівэрсытэце
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў ЗША
- Беларусы ў Вялікабрытаніі
- Беларускія мэдыкі