Вітаўт Рамук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаўт Рамук
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1914(1914-07-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 сакавіка 2010(2010-03-09) (95 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак лекар

Вітаўт Рамук (15 ліпеня 1914, Екацерынаслаў, цяпер Дняпро — 9 сакавіка 2010, ЗША) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся, калі сям’я была ў бежанстве на тэрыторыі сучаснай Ўкраіны. У 1922 годз разам з бацькоўскай сям’ёй вярнуўся ў в. Ліпнішкі каля Ліды. У 1926—1930 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасьля вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску.

У 1938 годзе паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на факультэт біялёгіі, пазьней перайшоў на мэдыцыну. Пасьля верасьня 1939 году ўнівэрсытэт не працаваў.

У 1941—1944 гг. працаваў перакладчыкам у цывільнай адміністрацыі ў Лідзе. У 1944 годзе выехаў у Чэхаславаччыну, адкуль у 1945 годзе Перабраўся ў Рэгэнсбург у Нямеччыне, дзе арганізоўваўся беларускі лягер.

У 1946 г. паступіў на мэдыцынскі факультэт унівэрсытэту ў Мюнхэне. У 1949—1953 гг. вучыўся на мэдыцынскім факультэце Лювэнскага ўнівэрсітэту (Бэльгія). Выехаў у Вялікабрытанію, жыў у Лёндане. Стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі і ў 1954 годзе быў абраны на пасаду намесьніка старшыні арганізацыі. Аднак хутка вярнуўся ў Бэльгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Брусэлі.

У 1956 годзе выехаў у ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час ён жыў у горадзе Пэорыя, а потым селіцца ў Чыкага. У 1958 г. ён ажаніўся зь Верай Жызьнеўскай. Разам з жонкай стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця, сябрам Беларускага каардынацыйнага камітэту ў Чыкага.

Працаваў у Цэнтры пэдыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага. Выйшаў на пэнсію толькі ў 74 гады. Пахаваны на могілках Сьвятога Адальбэрта (Сьвятога Войцеха)[1].

У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка (John Romuk) пазьней зрабіў кар’еру ў кампаніі Hitachi, а дачка Ірэна стала пэдагогам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паніхіда за супакой сьвятой памяці Вітаўта Рамука, Грэка-каталіцкая парафія сьв. Язэпа

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]