Перайсьці да зьместу

Вірджынія Ўулф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вірджынія Ўулф
Virginia Woolf
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Адэліна Вірджынія Стывэн
Нарадзілася 25 студзеня 1882
Лёндан
Памерла 28 сакавіка 1941 (59 гадоў)
Льюіс, Сасэкс
Пахаваная
Бацькі Leslie Stephen[d][1][2]
Julia Stephen[d][1][2]
Сужэнец Leonard Woolf[d][1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, эсэіст, літаратурны крытык
Гады творчасьці 1904—1941
Кірунак мадэрнізм
Жанр драма і проза
Мова ангельская мова[3]
Подпіс Выява аўтографу

Вірджынія Ўулф (па-ангельску: Virginia Woolf; 1882—1941) — брытанская пісьменьніца, літаратурны крытык. Вядучая фігура мадэрнісцкае літаратуры першае паловы XX стагодзьдзя.

У міжваенны пэрыяд Ўулф была значнай фігурай у Лёнданскім літаратурным таварыстве і зьяўлялася чальцом кружка Блумсбэры. Да найбольш вядомых яе твораў адносяць раманы: «Місіс Дэлаўэй» (англ. Mrs. Dalloway, 1925), «На маяк» (англ. To the Lighthouse, 1927), «Арланда. Біяграфія» (англ. Orlando: A Biography, 1928) і апавяданьне «Свой пакой» (англ. A Room of One's Own, 1929). Яе раманы лічацца клясычнымі творамі «плыні сьвядомасьці»

Нарадзілася ў Лёндане ў сям’і літаратурнага крытыка сэра Лэсьлі Стывэна і Джуліі Джэксан. Вірджынія была трэцім дзіцём Лэсьлі і Джуліі (у сям’і было трое дзяцей Джуліі ад першага шлюба, дачка Лэсьлі ад шлюба зь Мінай Тэкерэй і чацьвёра малодшых Стывэнаў: Ванэса, Тобі, Вірджынія і Адрыян). Калі Вірджыніі было 13 гадоў, яна перажыла сьмерць маці, што спрычыніла першы нэрвовы зрыў пісьменьніцы. Пасьля сьмерці Джуліі Лэсьлі ўпіваецца жалем у сабе і болш за ўсіх перажывае сьмерць маці Вірджыніі.

Старэйшая сястра Стэла цягам некаторага часу выконвае ролю гаспадыні дома, але неўзабаве памірае. Ванэса — наступная па старшынстве — вымушаная займацца домам, але ў адрозьненьне ад сваёй старэйшае сястры, дае адпор бацьку, які паступова пераўтвараецца ў дэспата. Пасьля сьмерці бацькі маладыя Стывэны перабіраюцца ў Блумзбэры, дзе іхні дом становіцца цытадэльлю ўсяго прагрэсіўнага, маладыя ўмы зьбіраюцца для абмеркаваньня, часта выкрываньня сучаснага грамадзтва. Сёстры Вірджынія і Ванэса былі вельмі блізкія, у дзяцінстве яны пакляліся ніколі ня браць шлюб і жыць разам. Паведамленьне аб тым, што Ванэса прымае прапанову Клайва Бэла, моцна пакрыўдзіла Вірджынію. Гэта здарылася празь некалькі дзён пасьля сьмерці яе ўлюбёнага брата Тобі — ён заразіўся тыфам падчас сумеснага падарожжа па Грэцыі. Яна засталася ўдваёх з братам. У 1909 годзе нечакана прымае прапанову Літана Стрэчы, які адкрыта заявіў аб сваёй нетрадыцыйнай арыентацыі. Але шлюб не адбыўся. У гэты час Вірджынія пачынае выдаваць свае крытычныя артыкулы ў часопісах, працягваючы бацькаву справу. Ідзе работа пад першым раманам.

Роджэр Фрай. Партрэт Вірджыніі Ўулф, каля 1917 году

У 1912 яны бярэ шлюб зь Леанардам Ўулфам, літаратарам і журналістам. Шлюб стаў саюзам паважаючых адзін аднаго людзей. У 1917 годзе супругі засноўваюць выдавецтва «Хогарт Прэс», адкуль выйшлі ў сьвет усе творы пісьменьніцы. Вірджынія ўласнаручна набірала, рэдагавала тэксты. Выдавецтва, якое напачатку не прыносіла даходаў, стала надзейнай крыніцай даходаў сям’і Ўулф. Леанард стварыў ідэальныя варункі для работы ім абодвум, ён усяляк падтрымліваў Вірджынію. Галаўныя болі, галасы, відзежы не пакідалі Вірджынію, яна некалькі разоў спрабавала сабе забіць. Пісьменьніца была вельмі патрабавальнай да сябе і сваіх працаў, перапісвала раманы дзясяткі разоў. Яна прыпыняла вядзеньне дзёньніка только пад час хваробаў, дзёньнікі выйшлі асобным выданьнем у 4 тома, таксама выйшлі 5 тамоў лістоў Вірджыніі, якія яна пісала сябрам, сястры, Леанарду і, вядома, Віце Саквіл-Вэст. Яна пазнаёміліся ў 1922 годзе, Віта спачатку вельмі не спадабалася Вірджыніі, менавіта Віта шукала сустрэчы зь пісьменьніцай. Пазьней іх аб’ядноўвае сяброўства, з боку Вірджыніі — каханьне[4]. Гэтае пачуцьцё разам з крыўдай, якую нанесьлі здрады Віты, сталі асновай раману «Арланда. Біяграфія», у якім галоўны герой пераўтвараецца ў жанчыну. Раманы Вірджыніі выдаваліся ня толькі ў Ангельшчыне, але і ў Амэрыцы, уласная папулярнасьць перашкоджвала пісьменьніцы. З пачаткам Другое сусьветнае вайны страх за мужа, які быў габрэем, стаў прычынай вяртаньня прыступаў і галаўных болей. Іх лёнданскі дом быў зруйнаваны пад час бамбёжкі. Палічыўшы, што болей ня мусіць мучыць Леанарда і што безь яе яму будзе лягчэй, Вірджынія Ўулф, пакінуўшы ліст мужу і сястры, утапілася ў рацэ Оўз, непадалёк ад іх дома ў Сасэксе. Цела знайшлі дзеці праз два тыдні пасьля трагедыі.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатыры апавяданьні «Панядзелак — Аўторак», «Сапраўдныя рэчы», «Спадак» і «Струнны квартэт» друкаваліся ў выданьні англа-амэрыканскае літаратуры «Бог Скарпіён»[5]

Апавяданьні «Дом з прывідамі» (англ. Hounted House) і «Блакітнае і зялёнае» (англ. Blue & Green) друкаваліся ў інтэрнэт-часопісе перакладное літаратуры «ПрайдзіСвет» у перакладзе Ганны Янкуты.

  1. ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. ^ а б в Kindred Britain
  3. ^ Woolf, Virginia // CONOR.SI
  4. ^ Frau liebt Frau: Ein historischer Streifzug (ням.)
  5. ^ Бог Скарпіён: Пераклады з ангельскай і амэрыканскай літаратуры / Пер. з анг. V. K. — Вільня—Менск, 2007. — 313 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]