Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/2011

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
рэдагаваць Праект:Вікі любіць славутасьці


Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньні:
ВП:ВЛС
ВП:WLM

«Вікі любіць славутасьці» — беларуская частка агульнаэўрапейскае ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2011, зладжанае з мэтай фатаграфаваньня і выкладаньня ў вольны досяг фотаздымкаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краінаў-удзельніцаў.

Ідэя гэтага праекту была прапанаваная на ўроцлаўскай Вікіканфэрэнцыі, на якой досьведам правядзеньня падобнага конкурсу нідэрляндзкай Вікіпэдыяй (і тамтэйшым аддзяленьнем Фундацыі Вікімэдыя) ў 2010 годзе падзяліўся яе прадстаўнік Лёдэвэйк Хэляўф.

Падобнага праекту беларускім Вікіпэдыстам яшчэ не даводзілася ладзіць. Насамрэч аграмадная праца — на першым этапе скласьці тут сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь з адрэсамі, геаграфічнымі каардынатамі і да т.п. паводле існуючага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Але самая галоўная праца — агульнаэўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фотаздымкі аб’ектаў і загрузіць іх пад вольнай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекту пачнецца ва ўсіх краінах, якія бяруць удзел у праекце, 1 верасьня і працягнецца роўна месяц.

Мапа краінаў-удзельніц праекту

Просьба ўсіх, хто жадае далучацца да працы па стварэньні сьпісу, запісвацца ў сьпіс удзельнікаў праекту і скантактоўвацца праз гутаркі, электронную пошту, або непасрэдна ў абмеркаваньні гэтага праекту.

Па стане на 21 чэрвеня ў праекце ўдзельнічаюць 18 краін: Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Гішпанія, Данія, Нарвэгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Партугалія, Польшча, Расея, Румынія, Фінляндыя, Францыя, Швэцыя, Швайцарыя ды Эстонія.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]
рэдагаваць Што б зрабіць

Найбліжэйшыя задачы

[рэдагаваць крыніцу]
  1. Скласьці сьпісы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў па рэгіёнах (прыклад тут). Можна карыстацца непасрэдна выдадзенай міністэрствам культуры брашурай у фармаце pdf (спампаваць можна тут (~9MB)), а можна скапіяваць зьмест са створаных сп. Zedlik-ам каардынацыйных сьпісаў. У іх толькі трэба будзе выправіць правапіс і праставіць час стварэньня, унутраныя спасылкі на населеныя пункты і (магчыма) на самі аб’екты для стварэньня пра іх артыкулаў
  2. Робат Multichill-а будзе сынхранізаваць БЗ штотыдзень. Нашая задача — прадаставіць яму сьпісы, каб імі змаглі карыстацца абодва беларускія праекты
  3. Пастарацца ў табліцы ў Вікісховішчы павялічыць значэньні ў калёнках «Completeness % lists» і «# of Volunteers» :-)
  4. Улічваючы адсутнасьць «свабоды панарамы» ў Беларусі, вызначыць, якія аб’екты ахоўваюцца аўтарскім правам
  5. Вызначыцца зь ліцэнзіяй, пад якой будуць запампоўвацца выявы (Нідэрлянды й Польшча, напрыклад, стварылі асобныя)
  6. Распрацаваць у Вікісховішчы сыстэму катэгорыяў паводле рэгіёнаў Беларусі, куды будзем заліваць выявы
  7. Падрыхтаваць прэс-рэліз да праекту. Пажадана ў меней афіцыйным стылі, чым было дагэтуль
  8. Атрымаць дазвол (на ўсялякі пажарны) на выкарыстаньне назваў і лягатыпаў Вікімэдыі і Вікіпэдыі ад праваўладальнікаў Зроблена
  9. Калі сьпіс аб’ектаў пазначаны шаблёнам {{Артаграфія}} — значыцца, акрамя выпраўленьня артаграфіі ў ім таксама трэба праставіць/выправіць унутраныя спасылкі, дадаць каардынаты і выявы
  10. Падаць тлумачэньне тэрміну «свабода панарамы» (а лепей перакласьці да нас)

Мэты праекту

[рэдагаваць крыніцу]
рэдагаваць Удзельнікі

Шаблён, прызначаны для зьмяшчэньня на ўласную старонку: {{Удзельнік/Праект Вікі любіць славутасьці}}

Каардынацыя дзеяньняў

[рэдагаваць крыніцу]
рэдагаваць Апошнія абмеркаваньні
  • Пачалася падрыхтоўка прэс-рэлізаў (далей)
  • Заўважанае выкарыстаньне ў каардынацыйных сьпісах лацінскае літары «i» ў беларускіх словах (далей)
  • Якая ж дата стварэньня капліцы-пахавальні ў Міры (далей)
  • Які статус маюць адрэстаўраваныя аб’екты сьпісу? (далей)
  • Што маецца на ўвазе пад тэрмінам «monuments»? (далей)
  • Ладзіцца Вікісустрэча, адной з задачаў якіх — абмеркаваньне нашага ўдзелу ў праекце «Вікі любіць славутасьці» (далей)
  • Маем афіцыйны дазвол на выкарыстаньне тэрмінаў «Вікіпэдыя» і «Вікімэдыя» дзеля прамоцыі праекту ў СМІ (далей)
  • Дзе шукаць сьпісы аб’ектаў па Берасьцейшчыне? (далей)
  • Пажадана сьпісы ГККРБ перанесьці ў асноўную прастору назваў, а каардынаты для аўтаматызацыі падаваць у дзесятковым фармаце (далей)
  • Наконт славутасьцяў, што не патрапілі ў дзяржаўны сьпіс (далей)
  • Неабходная дапрацоўка каардынацыйных сьпісаў зробленая (далей)
рэдагаваць Сьпісы па рэгіёнах
рэдагаваць Актуальныя падзеі

Новыя старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Апошнія навіны

[рэдагаваць крыніцу]
  • 12 ліпеня. Дарэчы, палова дыстанцыі пройдзеная, засталося крыху меней за 44% сьпісаў.
  • 12 ліпеня. Зьявіўся першы варыянт прэс-рэлізу, падрыхтаваны ўдзельнікам Vaukalaka.
  • 2 ліпеня. Створаныя ўсе сьпісы аб’ектаў Гарадзеншчыны. Набліжаемся да сярэдзіны.
  • 26 чэрвеня адбылася вікісустрэча беларускіх прадстаўнікоў трох разьдзелаў Вікіпэдыі. Зьявіліся новыя людзі, якія зацікавіліся нашым праектам. Фотасправаздачу глядзіце ў Вікісховішчы.
  • 25 чэрвеня. Вікісустрэча адбудзецца ў любое надвор’е заўтра, 26 чэрвеня, а 18-й гадзіне ў кавярні «Налібокі» (Менск, вул. Кульман, 4).
  • 25 чэрвеня. 1 або 3 ліпеня плянуецца агульнаэўрапейская Вікісустрэча. Віртуальная, так што папрысутнічаць можа кожны, хто зойдзе ў IRC. :-) Адзначаемся тут, прапановы па парадку дня тут.
рэдагаваць Катэгорыі
рэдагаваць Дапаможныя сродкі