Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Вікі любіць славутасьці

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назвы аб’ектаў

[рэдагаваць крыніцу]

У афіцыйным сьпісе назвы неінфарматыўныя, як бачна зь першага бліна. Магчыма, ёсьць сэнс будзе іх замяніць. --Renessaince 00:13, 20 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Пакуль раблю так: назвы так, як яны прыведзеныя ў СГККРБ, а калі прастаўляю ўнутраную спасылку, то паводле гістарычнага (устоянага) найменьня аб’екту або паводле назвы на «Радзіме майго духу». --Renessaince 14:56, 24 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Афіцыйны ўдзел

[рэдагаваць крыніцу]

Мы будзем афіцыйна ўдзельнічаць? У чэрвені ў Нацбібліятэцы будзе праходзіць канфэрэнцыя бібліятэчная нейкая. Тамака будзе браць удзел прадстаўнік аўстралійскай Вікімэдыі. Штосьці, датычнае GLAM. Там жа ўжо плянуецца (глядзець рассылку Wikimedia Belarus) наладзіць кантакт зь бібліятэкай. Магчыма, пасьля таго працэс доступу да матэрыялаў будзе прасьцейшы, ці, прынамсі, празрысты. — Wizardist г 01:37, 20 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Хацелася б афіцыйна. Праўда, наўрад ці ўсё атрымаецца так, як, напрыклад, у тых жа Нідэрляндах (пытаньне зь фінансаваньнем)… Але на тое й ёсьць абвестка ў Команс, што кожная краіна можа мець свае правілы ўдзелу. Так што ўсё залежыць ад нас саміх: спадзяюся на вялікую цікавасьць і актыўнасьць вялікай колькасьці найперш зарэгістраваных удзельнікаў Вікіпэдыі, пасьля чаго можна будзе рабіць прэс-рэлізы з тым, каб пра праект даведаліся (і галоўнае — далучыліся) як мага больш людзей.
Наконт прыезду прадстаўнікоў Вікімэдыі на канфэрэнцыю — выдатна! Цудоўна было б туды таксама патрапіць для наладжваньня сувязяў зь людзямі-якія-ходзяць-дагары-нагамі. :-) --Renessaince 09:11, 20 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дык што чуваць наконт канфэрэнцыі? --Renessaince 22:39, 23 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Сьпісы славутасьцяў

[рэдагаваць крыніцу]

У шаблёне ці магчыма дадаваць больш за адзін здымак? Хацеў у Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/Сьпісы славутасьцяў/Берасьцейшчына/Ляхавіччына у Грушаўку дадаць пару здымкаў і КАПЕЦ! ;)

Асаблівасьці аўтарскага права ў РБ

[рэдагаваць крыніцу]

З-за адсутнасьці свабоды панарамы трэба адзначыць тыя помнікі, здымкі якіх змогуць удзельнічаць у конкурсе і ўвогуле быць загружаныя ў Вікісховішча. Думаю, можна проста да шаблёну {{Вікі любіць славутасьці/Элемэнт сьпісу}} дадаць парамэтар грамадзкі набытак, і, калі роўны так, то вылучаць яго іншым колерам тла. Але артыкулы ўсё ж варта ствараць, загружаючы прынамсі адзін здымак на аб’ект згодна з КДВ. — Wizardist г 18:05, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Парамэтар можна дадаць. А вось як і хто вызначыць, якія помнікі знаходзяцца ў грамадзкім набытку? І яшчэ: пры адсутнасьці парамэтру якое ягонае значэньне будзем прымаць за дапомнае (default)? І ці можна будзе дадаць яго ва ўжо створаныя сьпісы аўтаматычна або давядзецца рукамі? --Renessaince 21:09, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Мяркую, што трэба «спадзявацца» на горшае, таму дэфолтным будзе тое, што яшчэ не ў грамадзкім набытку. То бок, фактычна, дадаць парамэтар трэба будзе толькі да тых аб’ектаў, якія ў грамадзкім набытку. А як вызначаць... капаць, капаць і яшчэ раз капаць. Галоўнае, вее-е-е-ельмі старое адзначыць. А ўжо з памежнымі варыянтамі будзем думаць. — Wizardist г 06:35, 26 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дарэчы, выявы на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня ў Вікісховішча загрузіць мы ня зможам, а сутнасьць праекту ў тым, каб яны былі агульнадаступныя. :-) Таму варта будзе ўсё ж засяродзіцца на «зялёных» аб’ектах сьпісу. --Renessaince 09:34, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Так, але рана ці позна, але артыкулы пра noFOP-аб'екты таксама трэба будзе ствараць. А там і здымкі ў fair-use будуць да рэчы. Калі што, парамэтар я ўжо зрабіў. Ён будзе вылучаць зеленаватым колерам FOP-free выявы. — Wizardist г 14:54, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Ну ўсё адно пра ўсе аб’екты сьпісу артыкулы пісаць няма сэнсу, бо што напішаш пра мноства братэрскіх магілаў апошняе сусьветнай вайны? Галоўная задача зараз — засяродзіцца на складаньні сьпісаў гэтых сама аб’ектаў. Так што пазначай, калі ласка, які наступны рэгіён возьмеш. :-) Калі б хаця тры чалавекі па адным сьпісе ў дзень — мы б акурат пасьпелі да верасьня. Ну і па вечарах можаш у ІРЦ зазіраць.
Пра парамэтар ведаю, дзякуй за дапамогу. І ты не адказаў наконт бібліятэчнай канфэрэнцыі. --Renessaince 17:04, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дарэчы, і трэба будзе падумаць, як у Вікісховішчы будзем катэгарызаваць гэтыя выявы, каб потым іх можна было знасьці. Падумаць і стварыць сыстэму катэгорыяў. Але гэта бліжэй да восені. --Renessaince 17:12, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
А хіба існуючых катэгорыяў па населеных пунктах, па тыпах (цэрквы, касьцёлы, могілкі, і г. д.) не хапае? :-) Магчыма не перашкодзіць па датах будаўніцтва. --EugeneZelenko 17:38, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Не, у межах WLM'11, магчыма, будзе структура катэгорыяў, там будзем і мы (то бок, дадатковая катэгорыя). У катэгорыі населеных пунктаў, тыпаў аб'ектаў і г. д. замінаць паставіць выяву ніхто ж ня будзе. :) — Wizardist г 17:40, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Я ў IRC амаль увесь час сяджу, калі не забываюся ўключыць KVIrc :) Што да канфэрэнцыі (там лавіць няма што, а вось вікісустрэча і магчымы сэмінар) - падпішыся на рассылку WikimediaBY, ну і, вядома, WikiBEtarask. У першай праглядзі архіў за травень, там абмеркаваньне цяпер ідзе. А пра Вікісховішча - тут праблемаў ня будзе. — Wizardist г 17:40, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Дарэчы, а можа ўвесьці яшчэ адно значэньне парамэтру «грамадзкі набытак» — «невядомы»? Які будзе вылучаць аб’екты, напрыклад, жоўтым колерам? —Renessaince 10:18, 14 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дадаў: |грамадзкі набытак = невядома. —zedlik 23:32, 14 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Дарэчы, вось пытаньне, якое забыўся абмеркаваць на Вікісустрэчы. Прастаўляючы парамэтар «грамадзкі набытак» па Пружаншчыне, ад вялікага розуму сутыкнуўся з такой праблемай: што рабіць з тымі аб’ектамі, якія хоць і былі пабудаваныя даўно, апошнім часам адрэстаўраваныя (я іх пазначыў сьветла-жоўтым колерам). Калі б ня ведаў, што яны адрэстаўраваныя, то проста паглядзеў бы на дату стварэньня. А што кажа пра такія выпадкі аўтарскае права? --Renessaince 11:04, 29 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

На маю думку, гэта вызначаецца ступеньню рэстаўрацыі. Калі будынак пафарбавалі ці дзьверы замянілі, відавочна, што ад гэтага ён у грамадзкім набытку быць не перастае. Калі ж над аб’ектам працаваў архітэктар і бачны вынік творчай працы, то тады гэты аб’ект будзе ахоўвацца аўтарскім правам. —zedlik 02:21, 1 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Сьпіс аб’ектаў ГКК РБ

[рэдагаваць крыніцу]

Па ідэі, сьпіс, які мае Renessaince, зьяўляецца грамадзкім набыткам, бо зьяўляецца нарматыўным актам РБ. Калі гэта сапраўды так, то мабыць лепей загрузіць файл у Вікісховішча? — Wizardist г 18:07, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Мы з Зэдлікам надоечы ў ІРЦы прыйшлі да высновы, што сам па сабе сьпіс можа й дзяржаўны дакумэнт, аднак ён выдадзены міністэрствам у выглядзе ці то брашуры, ці то кнігі з мастацкім аздабленьнем і ўсё такое…
Ды й які сэнс яго дадаваць у Вікісховішча, калі яго там будзе немагчыма праглядзець, а толькі ізноў жа спампаваць? --Renessaince 21:12, 25 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Хіба MediaWiki pdf, як і djvu, не пастаронкава дае на прагляд? — Wizardist г 06:35, 26 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Ня ведаю. Калі праглядае, тады праблема толькі ў аўтарскіх правох. --Renessaince 23:39, 26 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15.06.2006 № 762, глава 1, артыкул 5: «Дзяржаўны спіс з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь», а таксама Закон Рэспублікі Беларусь 16 траўня 1996 г. № 370-XІІІ «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», разьдзел II, глава 1, артыкул 8, частка першая:

Не являются объектами авторского права:

  • официальные документы (законы, судебные решения, иные тексты законодательного, административного и судебного характера), а также их официальные переводы;
  • государственные символы и знаки (флаг, герб, гимн, ордена, денежные и иные знаки);
  • произведения народного творчества, авторы которых не известны.
Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў — не брашурка. Гэта афіцыйны каталёг гісторыка-культурных набыткаў, які зацьверджваецца Мінкультам РБ. Таму я асабіста ня бачу прававых перашкодаў у загрузцы сьпісу ў Вікісховішча пад PD-BY-Exempt. — Wizardist г 01:17, 27 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Сам па сабе сьпіс — так. Але па спасылцы ён выкладзены ў выглядзе брашуры з аўтарскімі тэкстамі і фотаздымкамі, таму пададзены pdf нельга загружаць у Commons. --Red_Winged_Duck 15:29, 27 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Дарэчы, а вось і той самы сьпіс-пастанова, якая зьяўляецца грамадзкім набыткам паводле беларускага заканадаўства. Гэта самы апошні сьпіс аб’ектаў ГККРБ з абнаўленьнямі 2010 року, якіх у брашуры яшчэ няма. На жаль, у Вікісховішчы ад яго нам малавата карысьці, бо ў такім ягоным выглядзе адсутнічаюць шыфры аб’ектаў, якія карысныя для ідэнтыфікацыі. --Renessaince 22:16, 2 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Каардынацыйныя сьпісы

[рэдагаваць крыніцу]

Я распарсіў pdf і стварыў каардынацыйныя сьпісы: Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/Сьпіс. Адтуль можна непасрэдна браць зьвесткі, трэба толькі выправіць правапіс.

Асобна адзначу наконт колькасьці. Усяго ва ўсіх сьпісах у мяне выйшла 4774 аб’екты. Я падлічыў асобна усе нематэрыяльныя і рухомыя каштоўнасьці, выйшла 125. Атрымліваецца, што нерухомых каштоўнасьцяў у сьпісе 4774 – 125 = 4649, але ў той жа час на старонцы commons:Commons:Wiki Loves Monuments 2011/Progress стаіць лічба 4644. Ня ведаю, у чым можа быць справа, проста зьвяртаю ўвагу на гэтую неадпаведнасьць. —zedlik 20:57, 31 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Вой, як добра. Бачна, што часу дарма не губляў. :-) Пытаньне: давай, калі рэгіён ужо падрыхтаваны, з каардынацыйнага сьпісу яго выдаляць, каб ня муляў вочы і не рабіць падвойную працу?
Пра колькасьць аб’ектаў: думаю, варта ўлічыць таксама й нематэрыяльныя і рухомыя. А разыходжаньне атрымалася вядома чаму: ня мае значэньне, як галасуюць. Галоўнае, як лічаць. ;) --Renessaince 16:05, 1 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Ды з гэтымі сьпісамі можна што заўгодна рабіць, я проста выклаў іх, каб карыстацца можна было. Наконт колькасьці. Альбо гэта зьвесткі рознай актуалізацыі (за розныя гады, напрыклад), або сьпіс з pdf дастаўся не зусім карэктна. Але тады б было меней аб’ектаў, чым трэба, а выйшла болей. Шыфрам я лічыў усё, што знаходзіцца ў першай калёнцы табліцы, мае даўжыню 10 сымбаляў і пачынаецца з 2 лічбаў. Калі існуюць шыфры, якія не трапляюць пад гэты крытэр, то і адпаведных аб’ектаў ня будзе ў сьпісе, трэба будзе рабіць наноў, але я такіх шыфраў пакуль не знайшоў (што, зрэшты, ня сьведчыць пра тое, што іх няма). —zedlik 16:51, 1 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Таксама, як выявілася, 6 аб’ектаў у сьпісе ня маюць катэгорыяў (213Д000721, 513Д000172, 513Д000240, 513Д000270, 513Д000311, 513Д000317). Магчыма, яны таксама пэўным чынам уплываюць на колькасьць. —zedlik 17:24, 1 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Дарэчы, а ты карыстаўся pdf-кай 2007-га ці 2009-га року? --Renessaince 22:17, 2 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Да ўвагі рэдактараў, якія карыстаюцца каардынацыйнымі сьпісамі: у іх заўважанае выкарыстаньне лацінскае літары «i» ў беларускіх словах (у прыватнасьці, у спалучэньнях «брацкая магiла», «тысячагодзьдзi»; але самае кепскае, што сустракаецца і ў назвах некаторых населеных пунктаў, што псуе ўнутраную спасылку). Калі ласка, пры стварэньні нашых сьпісаў выпраўляйце такія сымбалі на беларускае «і». --Renessaince 11:07, 24 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Выправіў лацінскую «i» на кірылічную ва ўсіх каардынацыйных сьпісах. Тым ня меней, ня лішнім будзе яшчэ раз пераправерыць пры стварэньні нашых сьпісаў. --Renessaince 13:08, 7 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Я мяркую, што дзесьці ў сярэдзіне жніўня варта зрабіць прэс-рэліз да праекту і конкурсу (калі будзе). — Wizardist г 00:31, 2 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Ага, акурат сёньня таксама пра гэта падумаў. :-) --Renessaince 09:18, 2 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
накідаў тутака невялікі ўзор прэс-рэлізу (як я яго разумею) ў PDF, толькі ня ведаю як паказаць яго ўдзельнікам праэкту? --Vaukalaka 17:58, 8 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Што калі паспрабаваць непасрэдна ў Команс або сюды да нас? --Renessaince 07:24, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Добра, сёньня прагляджу на памылкі й загружу ў Команс (толькі вось пытаньне - калі гэта будзе толькі папярэдні варыянт - яго таксама ў команс?). і другое пытаньне - калі выкладваць "сюды да нас" гэта ў ВІКІпэдыя команс? --Vaukalaka 09:24, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Не, «сюды да нас» — гэта ў нашую Вікіпэдыю толькі. Але калі нават і ў Команс, дык нічога страшнага: і тут, і там можна пасьля будзе загрузіць новую вэрсію паверх таго самага файлу, каб ня множыць копіі. --Renessaince 23:57, 11 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Вось тутакатой самы прэс-рэліз:) --Vaukalaka 11:46, 12 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
"Дазволь сабе стаць Сьвядомым". Ааааааа! Ухахаха. Колькасьць тэксту трэба зьменшыць, ніякіх пераносаў словаў, папрацаваць над словам і выправіць стос памылак (ад артаграфічных да дызайнэрскіх). Інакш падобнае пускаць у прадакшн - лепей адразу засіліцца. Дзе рабіў? Крынічныя матэрыялы ёсьць? — Wizardist г 12:56, 12 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Гэта ж толькі папярэдні варыянт! выправіць канешне трэба:) рабіў у Quark Xpress. Фотаздымак заліты зь Вікісховішча (вольная ліцэнзія), ўсё астатняе з уласнай галавы:)--Vaukalaka 13:16, 12 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Загрузіў новы варыянт. Ёсьць таксама ідэя: замест аднаго фота, ўціснуць некалькі добрай якасьці. Паспрабаваў выправіць артаграфічныя памылкі і дызайнэрскія хібы.--Vaukalaka 14:16, 12 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Толькі нарабіў шкоды:) некалькі копій нарабіў, а выдаліць не магу. Можа хто дапаможа ў вырашэньні гэтага пытаньня:(.

А так новы варыянт выпраўлены й чакае Вашых прапаноў:) Варыянт ад 11:15, 12 July 2011 --Vaukalaka 15:00, 12 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Славутасьці, якія не патрапілі ў сьпіс

[рэдагаваць крыніцу]

Вось у мяне ўзьнікла адно пытаньне. Можа варта дадаваць у сьпіс славутасьці, якія нейкім дзіўным чынам не патрапілі ў афіцыйны сьпіс? Дапрыкладу, Сьвята-Мікольская царква ў Лагойску 1886 года (тыповая мураўёўка, але тым ня менш, росьпіс Апакаліпсісу чаго толькі каштуе!), каталіцкая капліца сьв. Іаана Хрысьціцеля (1816) ў в. Амнішава таго ж Лагойскага раёна, мемарыял Янкі Купалы "Акопы" ў Харужанцах. Мне падаецца, іх каштоўнасьць не выклікае сумневаў... --Аляксей К. 17:28, 7 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Сьпіс складзены паводле дзяржаўнага. Узьнікае пытаньне, чаму гэтыя аб’екты ня ўключаныя ў дзяржаўны сьпіс. Пытаньне гэтае, вядома, не да нас :) Можна яшчэ Радзіму.орг і Глёбус Беларусі праглядзець, але што рабіць з шыфрамі тады? — Wizardist г 19:06, 7 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дарэчы, параскінуўшы мазгамі, у гэтыя выходныя згадалі таксама прынамсі пяць-шэсьць аб’ектаў у Пружане, якія без пытаньняў варта было б мець у сьпісе. І яны куды больш значныя, чым тыя ж братэрскія магілы, напрыклад. Ля некаторых будынкаў вісяць адпаведныя шыльдачкі… На жаль, усе гэтыя аб’екты ніяк не ўнармаваныя мінкультам, а таму калі пачаць іх улучаць, то па якіх крытэрах і хто будзе вызначаць: вось гэты аб’ект дадамо, а той не? Таму, на жаль, на дадзеным этапе робім тое, што маем у сьпісе ГККРБ.
Варта таксама дабівацца ўлучэньня ўсіх вартых аб’ектаў у дзяржаўныя сьпісы. Пра іх таксама могуць быць створаныя артыкулы ў Вікіпэдыі, вядома. Аднак варта будзе стварыць для іх катэгорыю, адрозную ад Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь. --Renessaince 23:24, 13 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Пажаданьні комансаўцаў

[рэдагаваць крыніцу]

Пажадана будзе зрабіць наступнае:

  1. Сьпісы аб’ектаў ГККРБ — у асноўную прастору. Ня бачу ў гэтым праблемы, але нібыта ва ўсіх праектах так зроблена, то дзеля ўніфікацыі хай будзе.
  2. Каардынаты. Іх у нас можна задаваць двума спосабамі — як зручней карыстальніку. А для робата трэба будзе пераводзіць з градусаў-хвілінаў-сэкундаў у дзесятковы выгляд.

--Renessaince 23:11, 13 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

  1. Няма праблемы. У форме Сьпіс аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў ____ раёне, і ўсё гэта па катэгорыях для бота распхаць. — Wizardist г 23:17, 13 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
  2. Трэба будзе multichill напісаць, каб навучыў бота самога пераводзіць з хвілінаў-сэкундаў у дзесятковы від :) — Wizardist г 23:17, 13 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
  1. Таксама так лічу. Катэгорыю Катэгорыя:Сьпісы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь робім падкатэгорыяй Катэгорыя:Сьпісы (можна дакладней пашукаць адпаведнік).
  2. Адрэсу ведаеш? ;) --Renessaince 23:27, 13 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Дазвол на выкарыстаньне гандлёвых марак Вікімэдыі для ВЛС-2011 у Беларусі

[рэдагаваць крыніцу]

Зьмест на мове арыгіналу. Калі хто мае жаданьне — перакладзіце, калі ласка.


« In recognition of your dedicated efforts to promote awareness of the Wikimedia Foundation's projects and the global collection and dissemination of free knowledge, the Wikimedia Foundation is pleased offer you a limited license to use the Foundation's trademarks in association with some of your promotional activities.

Attached (PDF) you will find the full terms of the license agreement, but we realize the formal legal language can be a bit overwhelming to some, so we wanted to provide you a quick overview of what the agreement contains. Once you go through the agreement, please do not hesitate to contact us if you have any questions or concerns, (or just need something clarified).

What the license allows you to do:

  • Use the trademarks in a non-commercial manner in order to promote the Foundation's projects through marketing campaigns, events, or other similar promotional activities.

How to use the marks:

  • Make sure that you do not change how the trademarks usually look -- they should be used in their exact form -- neither abbreviated nor combined with any other word or words (e.g., "Wiki" or "MyWikipedia" rather than "Wikipedia";
  • Make sure that you add the proper trademark designation when you do use the marks (don't worry, we'll tell you what that is);
  • Always tell the Foundation about how you are planning on using the trademarks before you actually use them -- email us a detailed description about how you want to use the trademarks and why (providing us with a sample or screenshot or mock-up of your intended use really helps);
  • Do not use the trademarks in a way that we tell you not to; and
  • Do not sell products or services using the trademarks -- while we want you to be able to make promotional items like T-shirts or mugs using the trademarks, these promotional items can only be given away, not sold.

Other key points to note:

  • Let us know if you see anyone using our trademarks and you suspect that they do not have permission to do so.
  • This agreement is only for sixty (60) days. If you need more time than that, let us know (in writing) that you need more time and why you think you need more time at least five (5) days before the end of the sixty (60) day period.
  • By signing this agreement, you (rather than the group you represent) are responsible for carrying out the terms of the agreement. This means that you have to fulfill the responsibilities and obligations set forth in the agreement and you may be personally liable if you breach the terms of the agreement. The reason you are responsible for the agreement is because since the group you represent is not technically a formal legal entity, we cannot contract with the group, but still need someone who will take responsibility for use of the trademark. The group you represent can only take over the agreement if they become a formal legal entity and the group adopts the contract.

We are very excited to offer you this opportunity and look forward to working with you to promote the projects! Again, if you have any questions about the agreement, feel free to contact us and we'll be happy to go over it with you.

Please return a signed copy (signed by you) to us as soon as possible -- a scan of the signed copy would be good.

As soon as you can, and according to the conditions explained above, please send us a list of the ways you intend to use the different trademarks. You won't need to wait for our confirmation, you can proceed with creating merchandise on your own etc. Note that hi-quality versions of the logos are available on Commons:

  1. http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Wikipedia-logo-v2.svg
  2. http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Wikimedia-logo.svg
  3. http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Wikimedia_Foundation_RGB_logo_with_text.svg

Let me know if there's any other way we can help!

»

—Asaf Bartov, Wikimedia Foundation

PDF, зразумела, у мяне. --Renessaince 22:37, 15 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Падрыхтоўка прэс-рэлізаў

[рэдагаваць крыніцу]

Прыклад: commons:Commons:Wiki Loves Monuments 2011/May Meeting/Notes/Europa Nostra. --Renessaince 23:16, 15 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Братэрскія могілкі

[рэдагаваць крыніцу]

Хачу звярнуць увагу, што пад словам "monument" аўтары праекту ўлічылі нешта архітэктурнае, таму пэўна для конкурсу трэба адсейваць курганы і могілкі--Хомелка 23:54, 23 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Наконт тэрміналёгіі: аўтары ўжо зразумелі, што «monuments» — крыху ня тая назва, якую мусіў бы мець праект. Аднак зараз мяняць ужо нешта ніхто ня будзе, вядома, таму ўсё застаецца як ёсьць: праца датычыцца ўсіх аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, і ў прыватнасьці для Беларусі — тых, што ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс.
Тым ня меней, братэрскія могілкі сапраўды трэба адсейваць, і вось чаму: большасьць зь іх створаная 50-70 рокаў таму, і калі ўлічыць, што гэтыя помнікі маюць сваіх аўтараў, дык верагоднасьць таго, што іхнія творы ахоўваюцца аўтарскім правам, вельмі высокая. Дзеля гэтага мы маем у шаблёне парамэтар «грамадзкі набытак», які пазначае аб’екты, што могуць быць сфатаграфаваныя і выкладзеныя ў вольны досяг. Гэта таксама адна з тэмаў, якія маюць быць абмеркаваныя на Вікісустрэчы. --Renessaince 08:59, 24 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дык, нешта не магу ўцяміць - братэрскія могілкі й магілы трэба ўключаць у сьпіс? --Vaukalaka 20:24, 15 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дык яны ж у яго і ўлучаныя, мы толькі пераносім гэты сьпіс у Вікіпэдыю. :)
А вось іхнія фотаздымкі зьмясьціць у Вікісховішча хутчэй за ўсё не атрымаецца: аўтарскія правы… --Renessaince 20:42, 15 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Кірыліца ў стагодзьдзях

[рэдагаваць крыніцу]

А ці ёсьць магчымасьць прайсьціся па гэтых сьпісах і замяніць у стагодзьдзях кірыліцу на лацінку: ХІХ → XIX? --Renessaince 16:43, 9 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Толькі ў гэтых сямі? Там выправіў. —zedlik 20:41, 9 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]
Дзяк. Здаецца, у тыя яшчэ не пасьпелі перанесьці. А калі й так, то я там буду прастаўляць спасылкі і сам магу выправіць. --Renessaince 21:50, 9 чэрвеня 2011 (EEST)[адказаць]

Что-то сайт молчит. А когда планируются итоги? --Azgar (гутаркі) 11:47, 7 лістапада 2012 (FET)