Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
9 верасьня: Міжнародны дзень прыгажосьці
1493 — вырашальная параза харватаў ад туркаў-асманаў у бітве на рацэ Крбава
1776 — Аб’яднаныя Калёніі Амэрыкі атрымалі новую назву — Злучаныя Штаты Амэрыкі
1886 — прыняцьце Бэрнскае канвэнцыі (на выяве), першага міжнароднага пагадненьня ў сфэры аўтарскага права
1913 — расейскі вайсковы лётнік Пётар Несьцераў упершыню выканаў фігуру найвышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»
1918 — у Менску адкрыліся Беларускія настаўніцкія курсы
1944 — падпісаньне пагадненьня паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня пра абмен насельніцтвам у зьвязку зь перадачаю Польшчы Беласточчыны
1951 — пад Маладэчнам дэсантаваўся Янка Філістовіч, удзельнік беларускага антысавецкага падпольля
2001 — у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары