Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Грэхам Бэл гаворыць у тэлефон, 1876 год
7 сакавіка :
1530 — Папа Рымскі адмовіў каралю ангельскаму Генрыху VIII у праве на роспуст , што падштурхнула манарха да стварэньня англіканскай царквы
1573 — Іван Фёдараў заснаваў у Львове першую друкарню
1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон (на выяве)
1912 — адбыўся першы бесьперасадкавы пералёт з Парыжа ў Лёндан
1920 — абвяшчэньне незалежнасьці Сырыі
1924 — выйшла пастанова «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва»
1931 — заснаваньне Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА)
1938 — рэарганізацыя ў звычайныя вайсковыя падраздзяленьні Беларускіх стралковых дывізіяў, якія фармаваліся на нацыянальна-тэрытарыяльнай аснове з 1923 году