Перайсьці да зьместу

Віктар Сямашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.
Віктар Сямашка
Віктар Сямашка
Дата нараджэньня 1980 г.
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак паэт, журналіст, сьпявак
Гады дзейнасьці 1992 — цяпер
Сябра ў НагУаль[d]
Гурты Кузьнец і Сяманя
Князь Мышкін
Нагуаль
Супрацоўніцтва Раман Яраш
Андрэй Касьцень
Максім Іўкін
Сайт vvsiamashka.blog.tut.by

Віктар Сямашка (нарадзіўся ў 1980 г., Менск) — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст.

У 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). Ад 2001 году ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Працаваў на Радыё Бі-Эй[1]. Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псыха-фольк-гуртом «НагУаль». У складзе згаданых гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне, Расеі, Францыі. Ад 2010 году выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касьценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядоўца праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar(ru)[2], ад 2010 — аналягічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.

Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў этэры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім сэмінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).

  1. ^ В.Сямашка. Збор тлушчу (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-11-18 г. Архіўная копія ад 2004-08-06 г.
  2. ^ Дамініка Княжніна. Інтэрвію з Віктарам Сямашкам  (бел.) // Беларус : газэта. — 2005. — № 509. — ISSN 1054-9455. Архіўная копія.