Новая зямля (Радыё Unistar)
Выгляд
Новая зямля (2005 — кастрычнік 2009) — музычная перадача на радыё Unistar, адзіная беларускамоўная ў этэрнай сетцы Unistar. Вядоўца — Віктар Сямашка.
За чатыры гады існаваньня ў этэр выйшла каля 200 выпускаў, прысьвечаных беларускай альтэрнатыўнай культуры.
У пэрыяд з 3 студзеня 2008 да 28 лютага 2008 у праграме было прадстаўлена 9 перадач «Беларускі андэграўнд 60-70-х», якія пасьля сумесна з Tuzin.fm былі выкладзеныя ў Сеціва.[1].
У кастрычніку 2009 кіраўніцтва радыё прыняло рашэньне зьняць з этэру праграму «ў сувязі са зьменай эфірнай палітыкі»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларускі андэграўнд 60-70-х. Супольны праект Радыё Unistar 99,5FM і «Тузіна Гітоў»
- ^ На Unistar закрылі адзіную беларускамоўную праграму «Новая зямля»(недаступная спасылка) БАЖ 07/10/09
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расклад выпуску радыё праграмы «Новая зямля» 16 ліпеня 2009(недаступная спасылка)