Раман Яраш
Выгляд
Раман Яраш | |
| Дата нараджэньня | 1978 (48 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Брагінскі раён, Гомельская вобласьць, БССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | музыка, сьпявак |
| Гады дзейнасьці | 2000-я — цяпер |
| Сябра ў | Студэнцкае этнаграфічнае таварыства |
| Інструмэнты | гітара, бубны, барабан, гармоніка, флейта |
| Гурты | Кудзьмень Балцкі субстрат Велярыб Капэля «На таку» |
| Супрацоўніцтва | Віктар Сямашка Андрэй Касьцень |
Рама́н Я́раш (нар. травень 1978, Брагінскі раён Гомельскай вобласьці, БССР) — беларускі музыка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля Чарнобыльскай катастрофы сям’я Ярашаў двойчы зьяжджала з родных мясьцінаў. Раман скончыў Бярэзінскую школу-гімназію № 1. Атрымаў дыплём выкладчыка гісторыі і замежнае мовы ў БДПУ імя Максіма Танка. У магістратуры і асьпірантуры займаўся археалёгіяй. Навучаўся на аддзяленьні найноўшай гісторыі Беларускага калегіюму. Сябра РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
З гітарай пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Сьпяваць вучыўся разам з сябрамі з гурту аўтэнтычнага спеву «Кудзьмень» у Ірыны Мазюк і ад вясковых непрафэсійных выканаўцаў падчас экспэдыцыяў. На губны гармонік натхніў Робэрт Алан Цымэрман[1].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Zināt. Raudāt. Dziedāt (2011)
Супольныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Праект Радыё «Свабода» — «Барды свабоды»
- Канцэртная праграма «Купала — Караткевіч» (у суаўтарстве з Андрэем Касьценем і Віктарам Сямашкам у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»)