Вій (гурт)
Вій | |
Гады | з 1991 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Кіеў, Украіна |
Мова | украінская |
Жанр | рок, этна |
Былыя ўдзельнікі | Сашко Лірнік |
viyfromkiev.livejournal.com |
«Вій» — украінскі этна-рок-гурт, заснаваны ў 1991 року ў Кіеве[1].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітро Добры-Вечар — тэксты, музыка, сьпеў, бас-гітара, акустычная гітара, камуз
- Леся Рой — скрыпка, флейта, клявішныя інструмэнты, дадатковы сьпеў
- Аляксандар Гросман — электрычная і акустычная гітара, дадатковы сьпеў
- Дзьмітро Крузаў — электрычная і акустычная гітара
- Мікола Радыёнаў — барабаны
- Настасься Клімава — гукарэжысэр
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першапачатковы склад гурту ўвайшлі: Дзьмітро Добры-Вечар (бас-гітара, вакал, тэксты, музыка), Ігар Лямешка (лідэр-гітара, бэк-вакал), Алег Казлоў (гітара, бэк-вакал), Юры Мезянчук (барабаны), Руслан Меляшчэнка (пэркусія, конгі), Вячаслаў Міклуха (віялянчэль), Сашко Паўлаў (мэнэджар).
Гурт станаў дыплямантам фэстываляў «Чырвоная рута» 1991 і 1993 рокаў. Улетку 1993 у Польшчы выйшаў першы альбом пад назовам «Вій». Кампазыцыя «Закрутило небо колесом» з гэтага альбому заняла другое месца ў гіт-парадзе Варшаўскага радыё. 7 песьняў гурту перамагалі ва ўкраінскіх гіт-парадах, па выніках сацыялягічнага апытаньня «Вій» увайшоў у 30-ку найпапулярнейшых выканаўцаў Украіны.
У 1994 у Кіеве выйшаў другі альбом «Чорна Рілля». Увосені таго ж году гурт узяў удзел у туры пераможцаў фэстывалю «Чырвоная рута» па Вугоршчыне, Славаччыне, Нямеччыне, Францыі, Польшчы.
У 1995 гурт прызнаны найлепшым альтэрнатыўным гуртом Украіны. На студыі «Укртэлефільм» быў зьняты 70-хвілінный дакумэнтальны фільм пра творчасьць калектыву.
У 1996 альбом «Чорна Рілля» перавыдадзены ў Кіеве. У 1997 запісаны альбом «Jazz».
У 2001 альбом «Чорна Рілля» быў перавыдадзены на CD. У 2003 выйшаў альбом «Хата скраю села», у 2004 — альбом «Вій. Рок легенди України» (2004). У гэтым жа годзе апошнім разам перавыдадзены альбом «Чорна Рілля».
У канцы 2004 року музыкі бралі ўдзел у пратэстах на Майдане Незалежнасьці.
У 2006 перавыдадзены альбом «Хата скраю села».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Вій» (1993) аўдыёкасэта
- «Чорна рілля» (1994) аўдыёкасэта
- «Чорна рілля» (2001) CD, аўдыёкасэта
- «Хата скраю села» (2003) CD
- «Хата скраю села» (2004) CD, абмежаваны выпуск (89 асобнікаў)
- «Чорна рілля. Колекційне видання» (2004) CD
- «13 Років Самотності. Частина І. Лірична» (2004) CD, абмежаваны выпуск
- «Рок-легенди України. Вій» (2004) CD, аўдыёкасэта
- «Хата скраю села» (2005) CD, абмежаваны выпуск
- «Хата скраю села» (2006) CD
- «Йшов я небом» (2010)[2]
DVD, MP3, VHS
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Перлини української культури Vol.5 — Популярна Музика (Антологія сучасного музичного виконавства України)» (2004) CD
- «Вій. Мультимедійна енциклопедія» (2005) 2CD
- «Мультимедійний диск — Sacratum» (український готичний журнал), #3’2006
- «Виступ групи Вій — Луцьк, Пивний клуб «Майдан» 13.05.06 — live» (2006) DVD, Video
- «Виступ групи Вій — Луцьк, Пивний клуб «Майдан» 13.05.06 — live» (2006) DVD, Video
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Не дала земля» (1994)
- «Не кохай мене, Марино!» (1994)
- «Бісова сила \ Між землею і небом» (1998)
- «Відрізана голова» (2004) miniCD, абмежаваны выпуск (100 асобнікаў)
- «Змія» (2004) miniCD, абмежаваны выпуск (100 асобнікаў)
- «Good-bye my revolution» (2009)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Історія групи (укр.) офіційний сайт київської групи Вій. Вій. Архіўная копія ад 2 верасьня 2014 г.
- ^ Альбом «Йшов я небом» гурт Вій презентуватимуть у пабі План Б