Відзаўскае возера
Возера
Відзаўскае
Відзаўскае |
Відзаўскае (Відзскае) — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дрысьвяты. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 34 км на паўднёвы захад ад места Браслава, за 1 км на поўнач ад мястэчка Відзаў. Плошча паверхні возера 0,97 км². Даўжыня 4,07 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня дасягае 20,5 м, сярэдняя складае 5,27 м. Аб’ём вады 5,11 млн м³.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду да паўднёвы ўсход. Схілы стромкія, вышынёй большай за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны абрыў. Падводная частка катлавіны складаецца з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літаральлю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з выспай (плошча 0,4 га) і мельлю. Большасьць берагоў зьліваецца з схіламі катлавіны, у асобных месцах абалона шырынёй да 10 м. Мелкаводзьдзе пясковае, глыбей — глей. Возера злучаецца пратокай з возерам Сэкламі, выцякае ручай у возера Маругу.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, акунь, лінь ды іншыя рыбы, сустракаецца вугор[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 451.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.