Вышыванка
Вышыва́нка — традыцыйная беларуская і ўкраінская вышываная мужчынская і жаночая кашуля.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя беларускай народнай вышыванкі сыходзіць каранямі ў глыбіню стагодзьдзяў. Вышываньне лічылася хатнім заняткам: кожная жанчына вышывала вопратку, ручнікі для сябе і сваёй сям’і, у лепшым выпадку — на заказ сваёй суседцы.
У 1913 годзе беларуская вышыванка ўпершыню была выстаўлена на грамадзкі агляд — у Вільні прайшла Першая раённая выстаўка саматужнага промыслу і народнай творчасьці, дзе былі прадстаўлены вырабы беларускіх і летувіскіх майстроў. Наведвальнікі, паглядзеўшы выстаўку, ацанілі, што вялікая частка старасьвецкай народнай культуры ўжо страчаная[1].
Першы выбух моды на вышытыя і народныя кашулі ў савецкіх рэспубліках прыйшоўся на 1920-я — пачатак 1930-х, падчас НЭПу і карэнізацыі (у БССР — беларусізацыі). У БССР вышыванку, як урачыстую вопратку, апраналі як партыйныя кіраўнікі, так і простыя людзі.
Другі савецкі ўздым папулярнасьці беларускіх народных вышыванак, аднак не такі магутны як першы, прыйшоўся на другую палову 1950-х гадоў і пачатак 1960-х. Звычайна гэта зьвязваюць са знаходжаньнем на чале Савецкага Саюзу Мікіты Хрушчова (1953—1964), які любіў вышытыя кашулі і сам часта зьяўляўся на публіцы апрануты ў іх. Яму сьледавалі і іншыя службовыя асобы, вышыўка набыла рысы дзелавога адзеньня. З сыходам з пасады Мікіты Хрушчова супаў і заняпад папулярнасьці нашэньня вышыванак, які доўжыўся да эпохі адраджэньня незалежнасьці. У пэрыяд савецкага застою вышыванка стала дысыдэнцкім і патрыятычна-беларускім адзеньнем або проста элемэнтам нацыянальнага беларускага сцэнічнага касьцюму.
У сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Амэрыканскі рэп-выканаўца Снуп Дог (Snoop Dogg) прадставіў сваю лінію адзеньня паводле беларускіх вышываначных матываў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вышыванка вяртаецца з трыумфам // Новы час
- ^ From Snoop Dogg with love: rapper dedicates clothing line to Belarus (анг.) // The Guardian