Перайсьці да зьместу

Выганашчанскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Выганашчанскае возера
Панарама Выганашчанскага
Панарама Выганашчанскага
Возера Выганашчанскае возера
Краіна Беларусь
Плошча 26,0 км²
Плошча вадазбору 87,1 км²
Максымальная глыбіня 2,3 м
Найбольшая даўжыня 7 км
Найбольшая шырыня 4,8 км
Даўжыня берагавой лініі каля 21 км
Вышыня над узроўнем мора 153 м
Аб’ём вады 32,1 млн м³
Каардынаты 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д. / 52.683; 25.933Каардынаты: 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д. / 52.683; 25.933
Выганашчанскае возера на мапе Беларусі ±
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Выганашчанскае возера
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Выганашча́нскае альбо Вы́ганаўскае — возера ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Плошча 26 км². Найбольшая глыбіня 2,3 м. Даўжыня 7 км. Найбольшая шырыня 4,8 км. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Аб′ём вады 32,1 млн. м³. Плошча вадазбору 87,1 км². На водападзеле рэк Шчары і Ясельды, за 37 км на ўсход ад гораду Івацэвічаў. 3 поўначы на поўдзень возера перасякае Агінскі канал.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, пад хмызьняком, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно плыткае, высланае сапрапэлем, у заходняй частцы шматлікія мелі. Вылучаецца відавым багацьцем вышэйшых водных расьлін і наяўнасьцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шырынёй да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае па ўсёй акваторыі. Возера багатае на рыбу, найбольш распаўсюджаныя — шчупак, акунь, плотка, джгіры, таксама сустракаюцца лешч, лінь, краснапёрка.

Возера знаходзіцца за 37 км ад гораду Івацэвічаў і за 17 км ад мястэчка Целяханаў на водападзеле рэк Шчары і Ясельды (басэйны Нёману і Дняпра). Цераз возера ў 1767—1783 гадах быў пабудаваны Агінскі канал, які цяпер не выкарыстоўваецца. У 1968 годзе возера й частка вадазбору абвешчаныя гідралягічным заказьнікам «Выганашчанскае» (плошча 43 тыс. га)[1]. Ад 2003 году знаходзіцца ў складзе рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніку «Выганашчанскае». Таксама возера ўваходзіць да складу лясное паляўнічае гаспадаркі «Выганаўскае», якая зьяўляецца філіяй ДПУ «Нацыянальны парк Белавеская пушча»[2].

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 107

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выганашчанскае возерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў