Волма (басэйн Нёмана)
Выгляд
Волма лац. Vołma | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шчэпкаў |
Вусьце | Іслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Плошча басэйну | 177 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3 ‰ |
Во́лма, Валмя́нка — рака ў Беларусі, левы прыток Іслачы (басэйн Нёману)[1]. Цячэ ў Койданаўскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 177 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3‰.
На рацэ стаяць мястэчка Івянец і гістарычнае мястэчка Волма.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкаў, цячэ заходнімі схіламі Менскага ўзвышша празь мястэчка Івянец, упадае ў Іслач ніжэй за вёску Баравікоўшчыну[2].
Даліна выразная. Абалона лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20—50 мэтраў, у ніжняй плыні 120—2000 м. Рэчышча зьвілістае, у верхняй плыні каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на дзялянцы ад мястэчка Івянцу да вусьця, дзе рака цячэ празь лес[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Волма // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 265.
- ^ Волма // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 103.
- ^ Волма // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 485.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 103.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.