Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1852 Немеж, Віленскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 13 траўня 1935 (82 гады) Мэнтона, Францыя |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Міхал Тышкевіч, Марыя з Тышкевічаў Тышкевіч |
Жонка | Клара Эльжбэта Бэнкрафт |
Дзеці | Бэнэдыкт Ян, Эдвард, Эльжбэта |
Дзейнасьць | фатограф |
Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч (11 сьнежня 1852, Немеж — 13 траўня 1935, Мэнтона) — беларускі фатограф. Адзін з пачынальнікаў мастацкай фатаграфіі ў Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сьмерці бацькоў, з 8-гадовага ўзросту, Бэнэдыкта выхоўваў дзед — Бэнэдыкт Тышкевіч (1801—1866).
У 1874 годзе ў Бостане Бэнэдыкт ажаніўся з Кларай Эльжбэтай Бэнкрафт. У 1876 годзе Тышкевіч на ўласнай яхце «Жамайтыя» выправіўся ў Філадэлфію на прамысловую выставу, дзе прэзэнтаваў свае фатапрацы, за якія быў уганараваны залатым мэдалём. Пазьней яго працы былі адзначаныя мэдалямі на выставах у Польшчы (1894) і Бэрліне (1899). Тышкевіч быў чальцом парыскага фатаклюбу.
У шлюбе меў трох дзяцей Бэнэдыкта Яна, Эдварда і Эльжбэту. Па сьмерці жонкі ў 1883 годзе пераехаў у паляўнічы маёнтак Тышкевічаў Вялае каля Івянцу. Зладзіў у маёнтку фоталябараторыю і павільён для здымак. Займаўся фатаграфаваньнем побыту беларускіх сялянаў.
У Другую сусьветную вайну маёнтак Вялае быў разрабаваны і большая частка здымкаў была зьнішчаная. У 1993 годзе супрацоўнікі музэю Нісэфора Ньепса ў Шалён-сюр-Сон набылі ў парыскага антыквара ацалелы альбом са здымкамі Тышкевіча[1].
Апошнія гады жыцьця Бэнэдыкт Тышкевіч правёў на Лазурным берагу Францыі, дзе і памёр у 1935 годзе ва ўзросьце 82 гадоў.
У 2009 годзе ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры ў Менску адбылася выстава фатаздымкаў Бэнэдыкта Тышкевіча[2].
-
Аўтапартрэт у Вялым
-
Сям’я Тышкевічаў
-
Сын Бэнэдыкт Ян
-
Дачка Эльжбэта
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў