Бэата Шыдла
Бэата Шыдла | |
польск. Beata Szydło | |
Прэм’ер-міністарка Польшчы | |
---|---|
16 лістапада 2015 — 8 сьнежня 2017 | |
Прэзыдэнт: | Анджэй Дуда |
Папярэднік: | Эва Копач |
Наступнік: | Матэвуш Маравецкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
15 красавіка 1963[1][2][3][…] (61 год) |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Сужэнец: | Эдвард Шыдла[d] |
Дзеці: | Tymoteusz Szydło[d] |
Адукацыя: | |
Бэата Марыя Шыдла з роду Камінскіх (польск. Beata Maria Szydło); нарадзілася 15 красавіка 1963 году, Асьвенцім, Польшча) — польская дзяржаўная і грамадзкая дзяячка, пасол Соймаў з 2005 году (перавыбіралася 4 разы запар). З 16 лістапада 2015 году да 8 сьнежня 2017 году ўзначальвала ўрад Польшчы.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэата Шыдла мае мужа з 1987 году Эдварда Шыдла, ёсьць двое сыноў: Ціматэй і Блажэй.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучоба й праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 годзе скончыла этнаграфію на факультэце філязофіі й гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[5]. У 1989—1995 гады была асьпірантам на факультэце філязофіі й гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту. У 1997 годзе яна скончыла асьпірантуру для мэнэджараў культуры ў Варшаўскай школе эканомікі, а ў 2001 годзе ў Акадэміі эканомікі ў Кракаве — кіраваньне мясцовага самакіраваньня ў Эўрапейскім Саюзе[5]. З 1987 па 1995 яна працавала ў якасьці асыстэнта ў Гістарычным музэі Кракава, затым начальнікам мэтадычнага аддзела ў Доме культуры места Лібяж. У 1997—1998 гадах яна была дырэктарам культурнага цэнтру ў Берашчах. У 1998 годзе яна была прызначаная галавою места Берашчы, дзе рабіла да 2005 году. Таксама Б. Шыдла была дарадцам павету Асьвенцім са сьпісу «Салідарнасьці» (1998—2002 гады). У 2004 годзе яна была Падстаршынём Дэпартаманта добраахвотнай пажарнай аховы ў горадзе Берашчы. У 2004 годзе яна прайшла курс па Міжнароднай праграме лідэрства ў профілі, арганізаванай Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША[6].
Палітычная дзейнасьць 2015
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе яна далучылася да «Права і справядлівасьць», і зь ім была абраны чальцом пятага Сойму з найлепшымі вынікамі ў ваколіцы Хшаноўскі (14447 галасоў)[7]. Падчас пятага Сойму Б. Шыдла была сябрам рады па эканамічных пытаньнях і Камітэта па пытаньнях мясцовага самакіраваньня і рэгіянальнай палітыкі[8]. На выбарах у Сойм у 2007 годзе, у другі раз яна атрымала мандат у Сойм, маючы 20486 галасоў. 24 ліпеня 2010 году была Падстаршынём Права і справядлівасьць[9]. На выбарах у Сойм у 2011 годзе пасьпяхова была перавыбрана, атрымала 43612 галасоў[10]. У верасьні 2014 яна замяняе Станіслава Кастшэўскага на пасадзе скарбніка ПіС. З 2007 па 2015 гады была сябрам соймавае рады дзяржаўных фінансаў, дзе была намесьнікам старшыні[11].
Прэм’ер-міністр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 чэрвеня 2015 году Яраслаў Качынскі абвясьціў аб прызначэньні Беаты Шыдла як магчымага кандыдата ПіС на пасаду галавы ўрада пасьля выбараў у Сойм у 2015 годзе[12], якая была пераабраная ў Сойм, атрымаўшы 96127 галасоў[13]. 25 кастрычніка 2015 адбыліся выбары ў Сойм, дзе ваыйграла грамада ПіС[14]. 27 кастрычніка 2015 году ПіС вырашыў, што Права і справядлівасьць будзе ставіць на пасаду галавы ўрада Б. Шыдла[15]. 9 лістапада, пасьля чарговага пасяджэньня вузкага кола кіраўніцтва ПіС, яе кандыдатура была пацьверджана Яраславам Качынскім і ён абвясьціў імёны патэнцыйных кандыдатаў на пасады міністраў[16]. 13 лістапада 2015 Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прапрасіў Сойм аб прызначэньні Б. Шыдла на пасаду Старшыні Рады міністраў[17] і 16 лістапада 2015 году прызначыў яе на гэтую пасаду[18] і прывёў да прысягі членаў новага ўрада[19]. 18 лістапада 2015 г. Права і справядлівасьць Б. Шыдла выступіла з праграмным прамоваю ў Сойме, і ўрад атрымаў падтрымку ад большасьці 236 галасамі супраць 202 галасоў і 18 ўстрымаўшыхся[20][21].
8 сьнежня 2017 году падала ў адстаўку[22]. Яе месца заняў міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=384
- ^ а б Wallenfeldt J. Beata Szydlo // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Beata Maria Szydło // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ https://www.workwithdata.com/person/beata-szydlo-1963
- ^ а б http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=384
- ^ https://web.archive.org/web/20180910072115/http://wybierzpis.org.pl/beata-szydlo
- ^ http://www.wybory2005.pkw.gov.pl/SJM/PL/WYN/M/12.htm
- ^ http://orka.sejm.gov.pl/SQL.nsf/poselk5arch?OpenAgent&377
- ^ https://web.archive.org/web/20151208152022/http://old.pis.org.pl/article.php?id=17484
- ^ http://wybory2011.pkw.gov.pl/wsw/pl/000000.html
- ^ http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/agent.xsp?symbol=SKLADKOMST&NrKadencji=7&KodKom=FPB
- ^ http://wpolityce.pl/polityka/256697-cale-przemowienie-jaroslawa-kaczynskiego-musimy-odniesc-jeszcze-jedno-zwyciestwo-zwyciestwo-w-wyborach-parlamentarnych
- ^ https://web.archive.org/web/20160613164659/http://parlament2015.pkw.gov.pl/349_wyniki_sejm
- ^ https://web.archive.org/web/20200918133544/https://www.racyja.com/palityka/ekzit-pol-vybary-u-polski-parlament-v/
- ^ http://www.tvn24.pl/szydlo-na-premiera-zebralo-sie-scisle-kierownictwo-pis,589610,s.html
- ^ http://www.kurierlubelski.pl/wiadomosci/art/9072594,beata-szydlo-i-jaroslaw-kaczynski-przedstawili-sklad-rzadu-wideo-zdjecia,id,t.html
- ^ http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WMP20150001089(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20160206063647/http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WMP20150001090
- ^ https://web.archive.org/web/20151116143425/http://www.prezydent.pl/aktualnosci/nominacje/art,3,prezydent-powolal-rzad.html
- ^ http://sejm.gov.pl/Sejm8.nsf/agent.xsp?symbol=glosowania&NrKadencji=8&NrPosiedzenia=1&NrGlosowania=21
- ^ https://web.archive.org/web/20160820224503/http://www.racyja.com/palityka/premer-polshchy-pradstavila-pragram/
- ^ Прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла падала ў адстаўку, Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Асьвенціме
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Жанчыны-кіраўніцы дзяржаваў і ўрадаў
- Дэпутаты Эўрапарлямэнту з Польшчы