Брыгада (войска)
Выгляд
Брыга́да (ад па-італьянску: brigata — супольнасьць, атрад), тактычнае злучэньне ва УС многіх дзяржаваў. Паводле баявога складу меншая за дывізію, і прызначана для вядзеньня агульнавайсковага, марскога або паветранага бою або для забесьпячэньня баявых дзеяньняў.
Брыгада звычайна складаецца з батальёнаў (дывізіёнаў) асноўных родаў войскаў, на флёце — з караблёў або дывізіёнаў караблёў аднаго або розных клясаў.
Брыгады існавалі або існуюць ва ўсіх відах узброеных сіл, родах войск (сіл), адмысловых войсках.
Брыгада як ваенная фармацыя зьявілася ў 2-й пал. 16 ст. у гішпанскім войску, у 17—18 ст. распаўсюдзілася амаль ва ўсіх эўрапейскіх войсках.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил.. С.101.