Перайсьці да зьместу

Бруклін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрку — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысячаў імігрантаў. Разьмешчаны на абтоку Лонг-Айлэндзе.

Спачатку Бруклін быў галяндзкай вёскай пад назовам «Брокелен», зьмешчанай на беразе Іст-Рывэру, на абтоку Лонг-Айлэнду. Заходняе ўзьбярэжжа Лонг-Айлэнду было населена амэрыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галяндыі». Галяндзкая Вэст-Індзкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсьць гарадоў, якія па-ангельску зваліся:

  • Gravesend (1645);
  • Brooklyn / «Breuckelen» (1646);
  • Flatlands / «New Amersfoort» (1647);
  • Flatbush / «Midwout» (1652);
  • New Utrecht (1657) названы ў гонар гораду Ўтрэхт;
  • Bushwick / «Boswijck» (1661).

У 1664 ангельцы заваявалі Новую Галяндыю, і ўсе селішчы Брукліну сталі часткай Нью-Ёрскай калёніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін зьяўляецца часткай гораду Нью-Ёрку, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, аб Бронксе.

«…да стварэньня „Вялікага Нью-Ёрку“ ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасьля самога Нью-Ёрку і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музэй, і цяпер немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Люўр. У адказ на мангэтанскі Цэнтральны Парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Праспэкт-парк…» На рэфэрэндуме аб аб’яднаньні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбарнікаў Брукліну прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.

Даўнтаун (цэнтар) Брукліну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліну. Сваім назовам абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён зьяўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 году, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад гораду Нью-Ёрк. Цяпер гэтая прастора пасьля пераплянаваньня становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Гол), бруклінскі Дом правасудзьдзя. Славутасьці раёну ўключаюць гандлёвы цэнтар на Фултан-стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музэй Нью-Ёрцкага транспарту.

Раён зьвязаны з Мангэтанам Бруклінскім і Мангэтанскімі мастамі і лініямі Нью-ёрскага мэтрапалітэну.

Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амэрыканскімі індзейцамі племені Ленапе. У 1600 годзе галяндцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 году цэнтар Брукліну і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Мангэтанам. Гэта зрабіла Бруклін-Гайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Мангэтану, а цэнтар Брукліну — дзелавым цэнтрам Брукліну.

Гораду Нью-Ёрк гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваныя ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясьцілі конкурс на праект бруклінскай залы збораў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабэт Гордан і Стуартам Констаблем. Але гэтая зала збораў так ніколі і не была пабудаваная.

На сёньняшні дзень апроч гістарычных славутасьцяў, будынкаў буйных кампаніяў, цэнтар Брукліну актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнэс-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым ня менш цэнтар Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтру гораду, якім ён гістарычна быў.

Разьмешчаны ў цэнтры Брукліну, дакладней на Флэтбуш-авэню (Flatbush avenue), уздоўж якой разьлягаецца. Мае туалеты, альтанкі, музэі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсьць сажалкі. Маса бюстаў амэрыканскіх палітыкаў і заходнеэўрапейскіх кампазытараў. Праспэкт-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвэр Во пасьля таго, як яны скончылі праект Мангэтанскага Цэнтральнага парку.

Бруклінскі Акварыюм разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным прамэнадам, ідучым уздоўж берагу. Акварыюм мае некалькі павільёнаў і басэйн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленьні з удзелам рыб.

Вядзе з Мангэтану ў Бруклін.

Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёрскім мэтрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]