Брагмагупта
Брагмагупта | |
ब्रह्मगुप्त | |
Дата нараджэньня | каля 598[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 670[6] |
Месца сьмерці | |
Занятак | матэматык, астраном |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Вядомы як | апісальнік нуля |
Бацька | Jishnugupta[d][7][8] |
Брагмагупта (санскрыт: ब्रह्मगुप्त праслухаць ; 597 — 668) — індыйскі матэматык і астраном, які напісаў дзьве істотныя працы па матэматыцы і астраноміі: Brāhmasphuṭasiddhānta (Брагма-спгута-сідганта; бел. Удасканаленая навука Брахмы), тэарэтычны трактат, і Khaṇḍakhādyaka (Хандахад’яка), больш практычны твор. Існуе меркаваньне, што Брагмагупта паходзіў з Бгінмалу(en).
Брагмагупта першым выклаў правілы, паводле якіх магчымыя арытмэтычныя апэрацыя з нулём. Творы Брагмагупты былі вершаванымі, што было ўласьціва індыйскім матэматыкам. У матэматычных працах, акрамя нуля, Брагмагупта разглядаў квадратны і кубічны корань, адсоткі, геамэтрыю, адмоўныя і дадатныя лікі, ірацыянальныя лікі і іншыя вобласьці тагачаснай матэматыкі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брагмагупта нарадзіўся прыблізна ў 598 годзе. Гэты вынікае з кнігі «Брагма-спгута-сыдганта», у якой ён паведамляе, што напісаў гэты тэкст ва ўзросьце 30-ці гадоў у 628 годзе[9][10]. Брагмагупта нарадзіўся ў Бгіламале (сучасны горад Бгінмал у штаце Раджастган Паўночна-Заходняй Індыі), які тады быў сталіцай зямель дынастыі Гурджара. Ягоным бацькам быў Джыснугупта[11]. Верагодна, ён пражыў большую частку жыцьця ў Бгінмале ў час панаваньня і, магчыма, пры заступніцтве, правіцеля Ўяграмукгі[12], таму яго нярэдка называюць Бгіламакар’я, што азначае «настаўнік з Бгілама»[13]. Брагмагупта быў кіраўніком астранамічнай абсэрваторыі ва Ўджайне. Абсэрваторыя, у якой таксама працаваў Варагамігіра, была самай лепшай у старажытнай Індыі[11].
На дасьледаваньні Брагмагупты значна паўплывалі ягоныя рэлігійныя погляды. Зьяўляючыся прыхільнікам традыцыйнага індуізму, ён крытыкаваў касмалягічныя погляды, у тым ліку меркаваньне Арыябгаты, які сьцьвярджаў, што сфэрычная Зямля круціцца[14].
Хоць Брагмагупта быў знаёмы з працамі Арыябгаты, невядома, ці быў ён знаёмы з працамі Бгаскары. Працы Брагмагупты ўтрымліваюць шматлікія крытычныя заўвагі ў адрас сучасных да яго астраномаў, а зьмест «Брагма-спгута-сыдганты» сьведчыць аб расколе сярод тагачасных індыйскіх матэматыкаў. Рознагалосьсі былі абумоўлены ў значнай ступені выбарам астранамічных парамэтраў і тэорыі. Крытыка тэорыяў апанэнтаў Брагмагупты зьмешчана ў першых дванаццаці разьдзелах «Брагма-спгута-сыдганты» і адсутнічае ў трынаццатым і васямнаццатым разьдзелах.
Арабскі навуковец Аль-Біруні ў сваёй кнізе «Кітаб аль-Гінд» (каля 1035 году) прааналізаваў і апісаў ідэі індыйскіх астраномаў. У сваёй працы ён спасылаецца на Брагмагупту, як на самага аўтарытэтнага зь іх[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Hayashi T., Bell A. Brahmagupta // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ^ https://books.google.cat/books?id=o9XWEAAAQBAJ&pg=PA139 — С. 139.
- ^ а б https://books.google.cat/books?id=aBHSc2hTfeUC&pg=PA181 — С. 181.
- ^ https://www.britannica.com/biography/Brahmagupta
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ https://books.google.cat/books?id=UeBDDwAAQBAJ&pg=PP3
- ^ Brahmagupta, Bhaskara, Colebrooke H.-T. 1817.
- ^ Brahmagupta. Encyclopedia of World Biography. Праверана 2006 г.
- ^ а б J J O'Connor and E F Robertson Brahmagupta. Архіў гісторыі матэматыкі Мактутару. Праверана 2013-08-20 г.
- ^ Plofker 2007.
- ^ Brahmagupta. Complete Dictionary of Scientific Biography. Праверана 2013-08-20 г.
- ^ Takao Hayashi Brahmagupta. Энцыкляпэдыя Брытаніка. Праверана 2013-08-20 г.
- ^ Katz V. J., Imhausen A. История человечества. — Издательский дом Магистр-Пресс, 2003. — Т. IV. VII-XVI века. — P. 410-412. — 796 p.. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brahmagupta, Bhaskara, Colebrooke H.-T. Algebra, with arithmetic and mensuration, from Sanscrit of Brahmagupta and Bhascara. — John Murray, 1817. — 378 p.. (анг.)
- Plofker K. Mathematics in India // The Mathematics of Egypt, Mesopotamia, China, India, and Islam: A sourcebook / Editor Katz V. J.. — Princeton University Press, 2007. — 685 p.. (анг.)