Перайсьці да зьместу

Богдан Задура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Богдан Задура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 лютага 1945(1945-02-18) (79 гадоў)
Дзеці Marek Sergiusz Zadura[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, перакладнік
Гады творчасьці 1962 — цяпер
Мова польская мова[2]

Богдан Задура (па-польску: Bohdan Zadura; 18 лютага 1945) — польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, ангельскай і вугорскай моваў.

Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе «Kamena». У 1969 годзе Задура скончыў філязофскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта.

У 70-х гадах пісьменьнік працаваў у правінцыйным музэі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў «Akcent», «Literatura na świecie», «Twórczość». З 2004 году зьяўляецца галоўным рэдактарам апошняга.

З 1968 па 2002 пабачылі сьвет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005—2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік — «Усё» (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.

Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. У 2005—2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.

  1. ^ https://wydawnictwo.warsztatykultury.pl/marek-s-zadura/
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]