Богдан Задура
| Богдан Задура | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 18 лютага 1945 (80 гадоў) |
| Дзеці | Marek Sergiusz Zadura[d][1] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, перакладнік |
| Гады творчасьці | 1962 — цяпер |
| Мова | польская мова[2] |
Богдан Задура (па-польску: Bohdan Zadura; 18 лютага 1945) — польскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык з рускай, украінскай, ангельскай і вугорскай моваў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Нарадзіўся ў Пулавах. У 1962 годзе скончыў там ліцэй і тады ж дэбютаваў са сваімі вершамі ў часопісе «Kamena». У 1969 годзе Задура скончыў філязофскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта.
У 70-х гадах пісьменьнік працаваў у правінцыйным музэі, адказваў за літаратурную частку тэатра ў Любліне. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў «Akcent», «Literatura na świecie», «Twórczość». З 2004 году зьяўляецца галоўным рэдактарам апошняга.
З 1968 па 2002 пабачылі сьвет шаснаццаць зборнікаў паэзіі аўтара. У 2005—2006 г. выйшаў трохтомнік выбраных вершаў Б. Задуры. Апошні зборнік — «Усё» (Wszystko) быў надрукаваны ў 2008 годзе.
Каля дзевяці кніг прозы і эсэістыкі выйшлі з 1968 па 2002 год. У 2005—2007 гадах выходзілі двухтомнікі яго прозы і эсэістыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ https://wydawnictwo.warsztatykultury.pl/marek-s-zadura/
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.