Блю марбл
«Блю марбл» (па-ангельску: The Blue Marble — «блакітны мармуровы шарык») — фатаздымак плянэты Зямля, які быў зроблены экіпажам касьмічнага карабля «Апалён-17» з адлегласьці каля 29 тысяч кілямэтараў ад паверхні Зямлі[1].
Здымак зьяўляецца адной з найбольш вядомых выяваў Зямлі[2]. Ён — адзін зь нешматлікіх, на якім бачна цалкам асьветленая Зямля, чаго атрымалася дасягнуць дзякуючы таму, што Сонца знаходзілася ззаду астранаўтаў у момант здымак.
Астранаўты параўналі Зямлю з шарыкам са шклянога мармуру, што і дало здымку назву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фатаграфія была зроблена 7 сьнежня 1972 году, у 5:39 раніцы па ўсходнім стандартным часе (10:39 UTC), прыблізна праз 5:06 пасьля запуску «Апалёна-17»[3], і прыблізна праз 1:54 пасьля таго, як касьмічны карабель пакінуў калязямную арбіту, узяўшы курс на Месяц. У гэты час Афрыка знаходзілася ў асьветленай зоне планэты, а ў сувязі з набліжэньнем зімовага сонцастаяньня была таксама асьветлена Антарктыда.
Афіцыйная назва фатаграфіі — AS17-148-22727 (здымак AS17-148-22726, які зроблены трохі раней і амаль ідэнтычны 22727, таксама часта выкарыстоўваецца як выява Поўнай Зямлі). Фатограф выкарыстоўваў 70-мілімэтровую камэру Hasselblad з 80-мілімэтровай лінзай[4]. НАСА афіцыйна прыпісвае аўтарства выявы ўсяму экіпажу «Апалёна-17» (Юджын Сірнэн, Рональд Эвэнс, Джэк Шміт), аднак вядома, што хаця фатаграфія магла быць зроблена кожным з астранаўтаў, хучэй за ўсё яе аўтарам зьяўляецца Джэк Шміт[2][5].
«Апалён-17» быў апошняй місіяй да Месяца. З той пары чалавек не трапляў у раёны, зь якіх можна зрабіць здымкі Поўнай Зямлі, падобныя Блю Марбл.
Блю Марбл стала першай яснай выявай асьветленага ліку Зямлі. Атрымаўшы вядомасьць падчас хвалі экалягічнай актыўнасьці 1970-х гадоў, выява быў адзначана як сьведчаньне далікатнасьці Зямлі, яе ўразьлівасьці, адзіноты, ізаляцыі ў прасторы. Архіварыюс НАСА Майк Гентры лічыў, што Блю Марбл — самы вядомы здымак у гісторыі чалавецтва[2].
Фатаздымак першапачаткова зроблены так, што паўднёвая частка планэты знаходзілася ў верхняй частцы выявы, але быў перавернуты ў больш звыклы выгляд: Поўнач — уверсе, Поўдзень — зьнізу[6][7].
Фатаздымак абвешчаны работай Амэрыканскага аэракасьмічнага агенства (NASA), вольны для выкарыстаньня.
Іншыя выпадкі ўжываньня назовы «Блю Марбл»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зробленыя пазьней падобныя выявы Зямлі (уключаючы складовыя выявы шмат больш высокай адрозьнівальнай здольнасьці) таксама часам называюць «Блю Марбл»
- Словазлучэньне «Блю Марбл» (гэтак жа як сама выява) часьцяком выкарыстоўваецца актывісцкімі экалягічнымі і некаторымі іншымі арганізацыямі (напрыклад, падобная выява зьмешчана на т. зв. «сьцягу планэты Зямля»)
- Таксама лягатып папулярнай сэрыі відэагульняў кампаніі Nintendo «EarthBound» зьяўляецца практычна дакладнай копіяй «Блю Марбл»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Apollo 17 30th Anniversary: Antarctica Zoom-out»., Scientific Visualization Studio. NASA. 2002-11-21. Retrieved 2007-09-04.
- ^ а б в Apollo 17: The Blue Marble, 25.04.2007
- ^ Apollo 17 Image Library, NASA 29.04.2007
- ^ NASA Mapping Sciences Branch
- ^ Apollo 17: The Blue Marble — InfoDabble
- ^ а б Worth a thousand worlds
- ^ а б Apollo 17: The Blue Marble — Photo Timeline
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блю марбл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў