Белавескі нацыянальны парк
Частка ад | Белавеская пушча |
---|---|
Дата заснаваньня / стварэньня | 1932 |
Катэгорыя абароненых зонаў МСАП | Катэгорыя МСАП II: нацыянальны парк |
Краіна | Польшча |
Адміністрацыйная адзінка | Гайнаўка |
Геаграфічныя каардынаты | 52°46′0″N 23°52′0″E |
Ключавая падзея | зьмена запісу ў сьпісе Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО |
Значнае месца | Гайнаўка |
Статус славутасьці | частка аб’екту Сусьветнае спадчыны |
Афіцыйны вэб-сайт | http://www.bpn.com.pl |
Афіцыйны сымбаль | зубар |
Крытэр Сусьветнае спадчыны | (ix), (x) |
Белаве́скі нацыяна́льны парк (па-польску: Białowieski Park Narodowy) — прыродаахоўная тэрыторыя, што знаходзіцца ў Польшчы (Падляскае ваяводзтва) ля граніцы з Рэспублікай Беларусь. Пад аховай знаходзіцца частка ляснога масіву Белавескай пушчы.
21 лістапада 1947 году Савет міністраў Польшчы ухваліў Пастанову пра аднаўленьне Белавескага нацыянальнага парку. Яго межамі сталі: на захадзе — рака Нараўка, на поўначы — рака Гвозьна, на поўдні — Паляна Белавеская, а на ўсходзе — польска-савецкая дзяржаўная мяжа. Кіраўніком парку стаў Ян Карпінскі, які займаў пасаду да 1952 году[1].
Будынак дырэкцыі парку знаходзіцца ў Белавежы. Цяпер у склад парку ўваходзіць тры адміністрацыйныя адзінкі: Мяжа аховы Гвозьня, Мяжа аховы Арлоўка і Цэнтар гатоўлі зуброў (з трыма рэзэрвацыямі гатоўлі і Рэзэрвацыяй паказу зубраў)[2].
Прасторы Белавескага нацыянальнага парку ў 1979 годзе, з нагоды вялікага значэньня для культуры і спадчыны чалавецтва, унесьлі ў прэстыжны сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 1992 годзе ЮНЭСКО пашырыла статус Сусьветнай спадчыны аб’екту на прылеглы да парку беларускі вучастак «Белавеская пушча», які падлягаў ахове (4500 га). У выніку ў Белавескай пушчы паўстаў адзін зь сямі ў сьвеце і трох у Эўропе трансгранічны аб’ект сусьветнай спадчыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / адказн. Зьміцер Вішнёў, перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 205. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
- ^ Сайт Белавескага нацыянальнага парку
Гэта — накід артыкула пра Польшчу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |