Баграт III
Баграт III | |
ბაგრატ III | |
Род дзейнасьці | цар Грузіі |
---|---|
Дата нараджэньня | 960 |
Месца нараджэньня | Кутаісі |
Дата сьмерці | 7 траўня 1014 |
Месца сьмерці | Палац Панаскерці, Тао-Кларджэці |
Месца пахаваньня | |
Занятак | сувэрэн |
Бацька | Гурген II |
Маці | Гурандухт Абхазская |
Дзеці | Георгі I (цар Грузіі)[d] і Васіль Кахульскі[d] |
Баграт III (каля 960 — 7 траўня 1014) — цар аб’яднанай Грузіі (1008 — 7 траўня 1014), цар Абхазіі (975—1014). Сын Гургена II, прадстаўнік дынастыі Баграціёнаў.
У 1008 памёр бацька Баграта, цар Гурген. Землі — Шаўшэт-Кларджэці, Самцхэ й Джавахеці, якія знаходзіліся пад яго кіраваньнем, былі далучаны да ўладаньняў Баграта III. Толькі Кахеція і Эрэці заставаліся самастойнымі княствамі. У 1010 Баграт уварваўся ў Кахецію, захапіў у палон яе кіраўніка і далучыў да свайго царства Кахеція-Эрэці.
Пасьля Баграт III падпарадкаваў сабе Паўднёвую Грузію, дзе яго родзічы ўсё яшчэ спрабавалі захаваць незалежнасьць. У 1011—1012 гг. цар Баграт III захапіў у палон некаторых зь іх і адправіў у крэпасьць, іншыя схаваліся ў Бізантыі, спрабуючы пры падтрымцы бізантыйскага імпэратара аднавіць «справядлівасьць» і вярнуць сабе страчаныя ўладаньні.
Аб’яднаньне і ўзмацненьне Грузіі выклікала занепакоенасьць у суседніх зь ёй арабскіх ўладароў. Узьнікненьне моцных дзяржаваў на тэрыторыі Грузіі і Армэніі прадвяшчала канчатковае вызваленьне Закаўказьзя ад улады арабаў. Адным з самых непрымірымых ворагаў Армэніі і Грузіі зьяўляўся гандзійскі эмір Фадлон. Калі цар Баграт III далучыў да грузінскага царства Эрэт і Кахеці, гандзійскі эмір, угледзеўшы ў гэтым пагрозу сваёй магутнасьці, распачаў шэраг спусташальных набегаў на памежныя раёны гэтых абласьцей. Цар Баграт III прапанаваў армянскаму шахіншаху Гагіку I сумесны паход супраць Фадлона. У 1011—1012 гг. аб’яднанае грузіна-армянскае войска ўвайшло ў гандзійскі эмірат і абклала горад Шамхор. Зразумеўшы, што супраціў бессэнсоўны, Фадлон папрасіў міру на васальных умовах. Грузінскі цар прыняў гэтыя ўмовы, усклаўшы на Фадлона выплату штогадовай даніны і абавязаўшы яго, у выпадку патрэбы, выступаць у паход сумесна з грузінамі.
У траўні 1014 цар Баграт III памёр, так і не пасьпеўшы цалкам завяршыць палітычнае аб’яднаньне краіны. Тбілісі з прылеглымі да гораду землямі заставаўся ў руках арабскага эміра. Буйныя азнауры таксама не жадалі скарыцца царскай улады. Яны толькі на час склалі зброю і марылі насуперак намаганьням цара аднавіць свае былыя правы і прывілеі.
|
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (17 кастрычніка 2024).
|