Тамара (царыца Грузіі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тамара
თამარ
Queen Tamar - Vardzia fresco.jpg
Род дзейнасьці царыца Грузіі
Дата нараджэньня 1166
Месца нараджэньня Мцхеце
Дата сьмерці 1209/1213
Месца сьмерці Табахмела[d], Грузія
Бацька Георгій III
Маці Бурдухан Аланская
Дзеці Георгі IV Лаша і Русудан (царыца Грузіі)

Тамара Вялікая (па-грузінску: თამარ; {1166 — 1209/1213) — грузінская царыца, паходзіла з роду Баграціёнаў.

Старэйшая дачка Георгія III і царыцы Бурдухан. У 1178 годзе Георгій абвясьціў яе суўладаркай і пераемніцай Грузінскага стальца. Пасьля сьмерці бацькі ў 1184 годзе Тамара стала адзінаўладным царом.

У 1185 г. група грузінскай арыстакратыі выбрала для Тамары мужа — князя Юрыя Багалюбскага. Тамара і Юры ня мелі дзяцей. З-за гэтага ўжо ў 1187 г. шлюб распаўся. Тамара выйшла замуж за князя Давіда Сасланам з Асеціі, таксама нашчадкам роду Баграціёнаў. Вясельле адбылося ў 1188, Давід быў царом толькі намінальна, Тамара не дзялілася зь ім уладай.

Першы муж Юры не хацеў мірыцца са стратай тытула і супольна зь незадаволенай грузінскай арыстакратыяй спрабаваў у 1191 захапіць уладу, аднак быў разьбіты і пакараны.

Час праўленьня Тамары завецца «залатым векам Грузіі». Пры двары Тамары выхоўваліся ўнукі, бізантыйскага імпэратара Андроніка, Аляксей і Давід. Тамара дапамагала ім ў 1204 г. заняць Трапезунд і ўтварыць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Чорнага мора г.зв. Трапезундскую імпэрыю.

Царыца памерла ў 1213 і, паводле паданьня, пахавана ў сакрэтным месцы ў манастыры Гелаці, паблізу Кутаісі, што ў Заходняй Грузіі. Тамара прылічана да сьвятых Праваслаўнай і Каталіцкай царквой.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.15: Сьледавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тамара (царыца Грузіі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў