Перайсьці да зьместу

Бавоўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баваўняныя пушачкі, гатовыя для зьбіраньня

Баво́ўна — валакно расьліннага паходжаньня, якое атрымліваецца з пушачкаў бавоўніка — расьлінаў роду Gossypium, якая займае адно зь вядучых месцаў сярод тэхнічных сельскагаспадарчых культур. Гэта важнае натуральнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай вытворчасьці для адзеньня, тавараў для дома й прамысловай прадукцыі, і складае каля 40% усіх тэкстыльных валокнаў у сьвеце за 2004 год. Штогод у сьвеце вырабляецца больш за 25 млн тон бавоўны ў каля 80 краінах. Бавоўна ёсьць асновай лёгкай прамысловасьці.

Пры высьпяваньні плода, пушачка бавоўніка раскрываецца. Валакно разам з насеньнем зьбіраецца на бавоўнапрыёмных пунктах, адкуль яго адпраўляюць на бавоўнаачышчальны завод, дзе адбываецца адасабленьне валокнаў ад насеньня. Затым ідзе разьдзяленьне валокнаў паводле даўжыні: найболей працяглыя валокны ад 20—25 мм і ёсьць бавоўна-валакно, а больш карацейшыя валаскі — лінт — ідуць на вырабленьне баўны, а таксама для вытворчасьці выбуховых рэчываў.

У сусьветнай практыцы валокны маюць розныя абазначэньні на этыкетках, як то cotton, coton, katoen, baumwolle[1].

Бавоўна ўяўляе сабой тонкія, кароткія, мяккія пухнатыя валокны. Валакно некалькі разоў згорнутае вакол сваёй восі. Для бавоўны характэрныя адносна высокая трываласьць, хімічная ўстойлівасьць (валакно доўгі час не руйнуецца пад уздзеяннем вады й сьвятла), цеплаўстойлівасьць (да 130—140 °C), сярэдняя гіграскапічнасьць (18-20%) і малая доля пругкай дэфармацыі, з прычыны чаго вырабы з бавоўны моцна камечацца. Устойлівасьць бавоўны да ізаляцыі невялікая.

Даўжыня валокнаў бавоўны розная й складае ад 10,3 да 60 мм[2]. Баваўнянае валакно тонкае, то бок ягоная сярэдняя таўшчыня складае 20-22 мк, але вельмі трывалае, бо вытрымлівае нагрузку ў 4,5-5 г[2]. Яно таннае, добра фарбуецца[2]. Баваўнянае валакно зьяўляецца самай чыстай прыроднай цэлюлёзай, уключаючы ў свой склад 85—90% цэлюлёзы[3].

Кодавы сымбаль, які паказвае, што бавоўна можа быць паўторна перапрацаваная
  • Мяккасьць;
  • Добрая паглынальная здольнасьць у цёплы час;
  • Лёгкасьць ў афарбоўцы;
  • Здаровы, натуральны матэрыял;
  • Не шкоднае для здароўя.
  • Лёгка камячыцца;
  • Мае тэндэнцыю да ўсаджваньня;
  • Жоўкне на сьвятле.
Першая дзясятка вырабнікоў бавоўны ў 2011 годзе[4]
(480-фунтавыя цюкі)
Кітай 33,0 млн цюкаў
Індыя 27,0 млн цюкаў
ЗША 18,0 млн цюкаў
Пакістан 10,3 млн цюкаў
Бразылія 9,3 млн цюкаў
Узбэкістан 4,6 млн цюкаў
Аўстралія 4,2 млн цюкаў
Турэччына 2,8 млн цюкаў
Туркмэністан 1,6 млн цюкаў
Грэцыя 1,4 млн цюкаў

Бавоўна на сто адсоткаў зьяўляецца ліквідным таварам, а попыт на яго стабільна высокі. Прырост вытворчасьці бавоўны ў сьвеце складае каля 2% у год. За апошнія 10 гадоў вытворчасьць бавоўны вырасла на 24%, ураджайнасць — на 44%, спажываньне — на 48%[5].

З бавоўны атрымліваюць тонкую, раўнамерную й трывалую пражу й робяць зь ад найтонкіх да тоўстых абівальных тканінаў[2]. Валокны бавоўны часьцей за ўсё перапрацоўваюць ў нітку (выкарыстоўваюць для атрыманьня пражы), якую выкарыстоўваюць для вырабу мяккага, які «дыхае», тэкстылю, зь якога шыюць вопратку. Найбольш распаўсюджаны сярод відаў адзеньня з натуральнага валакна ёсьць бялізна, ручнікі, бавоўну, акрамя таго, ужываюць як сыравіну для вырабу штучных валокнаў, як зыходны прадукт для атрыманьня нітратаў цэлюлёзы — каляксыліну, піраксыліну, зь якіх, у сваю чаргу, прадукуюць цэлюлёід, лакі, дынаміт, бяздымны пораху й іншыя рэчывы. У склад тэкстыльных матэрыялаў бавоўна можа ўваходзіць разам зь іншымі валокнамі, як то сумесі валокнаў лён-бавоўна, лён-бавоўна-капрон, лён-бавоўна-лаўсан, лён-бавоўна-лаўсан-віскоза й іншыя[6].

Тэхналягічны працэс вырабу прадукцыі ў баваўнянай прамысловасьці зьяўляецца недоўгатэрміновым і ў прадзільнай вытворчасьці займае 3—5 дзён: праходзіць 5—10 стадыяў апрацоўкі, гатовым прадуктам зьяўляецца пража, у ткацкім — 10 дзён: пража апрацоўваецца на 6—7 стадыях і выніковым прадуктам зьяўляецца суровая тканіна[7].

  1. ^ Литвиненко Н.М., Омельченко В.Д. (2012) Аналіз державного технічного регламенту щодо назв текстильних волокон і маркування текстильних виробів (укр.) (pdf) Вісник Київського національного університету технологій та дизайну: Науковий журнал — № 3(65). Праверана 23 сакавіка 2013 г.
  2. ^ а б в г Детская энциклопедия (для среднего и старшего возраста): Техника и производство.. — 2-е. — М. Академия педагогических наук СССР: Просвещение, 1965. — Т. 5. — С. 337—338.
  3. ^ В.М. Поліщук, С.Є. Тарасенко, С.М. Волошин. (2011) Принципи виробництва біоетанолу (укр.) (pdf) Науковий вісник Національного університету біоресурсів і природокористування України. Серія: Техніка та енергетика АПК Збірник наукових праць — Вип. 166, ч.2. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
  4. ^ National Cotton Council of America – Rankings (анг.) Cotton.org Праверана 23 сакавіка 2013 г.
  5. ^ Миллер Д.,Ро Д. Дерево богатства.. — К.: KinkoArtgroup, 2000. — С. 10—12.
  6. ^ Демкович О.В., Семак Б.Б. (2009) Роль лляних волокон у формуванні ринку екологобезпечних товарів (укр.) (pdf) Вісник Львівської комерційної академії — Вип. 10. с. 138. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
  7. ^ Маниліч М.І., Миронюк О.В. (2010) Організаційно-технологічні особливості та їх вплив на облік витрат (укр.) (pdf) Збірник наукових праць. Економічні науки — Вип. 6.. Праверана 23 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]