Аўтар
Аўтар — фізычная асоба, творчай працай якога створаны твор.
Аўтар (па-лацінску: auctor) — творца ўсялякага літаратурнага, музычнага ці любога мастацкага твору і наогул ўсялякага твору розуму, увасобленага мастацтвам. Апроч гэтага, пад аўтарам разумеюць стваральніка чыста навуковых прац.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарскае права звалося калісьці не зусім дакладна разумовай уласнасьцю (proprieté d’intelligence), у Нямеччыне імпэратарскім законам 11 чэрвеня 1870 г. гэтая ўласнасьць была названа Urheberrecht.
У XX стагодзьдзі стала агульнапрызнаным паняцьце інтэлектуальнай уласнасьці.
Аўтарскі стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожны аўтар валодае сваім непаўторным аўтарскім стылем. Напрыклад пры выданьні клясычных літаратурных твораў часта захоўваюць аўтарскія нэалягізмы і нават відавочныя граматычныя і артаграфічныя памылкі аўтара дзеля максымальна поўнай перадачы аўтарскага стылю. Пасьля часам яны нават становяцца новай літаратурнай нормай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- С. С. Аверинцев. Авторство и авторитет // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания. М., 1994, с. 105—125