Асьвейскі сельсавет
Асьве́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Асьвея.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Асьвейскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай вобласьці) з цэнтрам у мястэчку Асьвеі.
У 1958 годзе сельсавет скасаваны.
Сельсавет адноўлены ў складзе Дрысенскага раёну.
8 красавіка 2004 году са складу сельсавету былі выключаны сельскія населеныя пункты ў межах былога калгасу «Сьвітанак» (уключаны ў склад Каханавіцкага сельсавету) і ўключаны ў яго склад усе сельскія населеныя пункты скасаванага Сенькаўскага сельсавету[1].
27 чэрвеня 2008 году ліквідаваная вёска Баркова[2].
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асьвеіца, Буды, Валясы, Вялікае Сяло, Гарадзілавічы, Гаўрыліна, Дабраплёсы, Дзянісенкі, Дубровы, Залучча, Ігналіна, Ізубрыца, Кабылінцы, Кастрова, Красова, Лісна, Любасна, Малашкава, Мыленкі, Поціна, Прошкі, Рагелева, Страдна, Сукалі, Царкоўна, Чапаеўскі, Чарнавокі — ліквідаванага Чапаеўскага сельсавету[3].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 8[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района». Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 235
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 204
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 304