Астафей Станіслаў Казімер Катовіч
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Катовіч.
13-ы Рэфэрэндар вялікі літоўскі | |
---|---|
1674 — 1687 | |
Папярэднік | Валерыян Станіслаў Юдзіцкі |
Наступнік | Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн |
9-ы Смаленскі біскуп | |
1688 — 1704 | |
Папярэднік | Канстанты Казімер Бжастоўскі |
Наступнік | Ян Згерскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1637 мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет |
Памёр | 1704 |
Пахаваны | |
Род | Катовічы |
Бацькі | Ян Катовіч |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Астафей Станіслаў Казімер Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет-1704) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.
У 1661 прыняў капланскія пасьвячэньні, да 1669 стаў канонікам віленскім. Ад 1673 ці 1674 да 1687 рэфэрэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазытуру капліцы сьв. Казімера ў віленскай катэдры. Ад 1682 схалястык віленскі. Біскуп смаленскі ад 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэоляг.
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»