Архангельск
Архангельск | |||||
Горад уначы | |||||
| |||||
Вобласьць: | Архангельская | ||||
Плошча: | 294,42 км² | ||||
Насельніцтва: | 355 781[1] (2010) | ||||
Тэлефонны код: | +7 8182 | ||||
Паштовы індэкс: | 163000—163072 | ||||
Аўтамабільны код: | 29 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 64°33′00″ пн. ш. 40°32′00″ у. д. / 64.55° пн. ш. 40.533333° у. д.Каардынаты: 64°33′00″ пн. ш. 40°32′00″ у. д. / 64.55° пн. ш. 40.533333° у. д. | ||||
Архангельск на мапе Расеі Архангельск | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Архангельск (па-расейску: Архангельск) — горад у Расеі на рацэ Паўночная Дзьвіна ў 40-45 км ад ейнага ўпадзеньня ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтар Архангельскай вобласьці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Насельніцтва складае 351 тысячы чалавек, паводле дадзеных на 2005 год. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.
Горад пачаў забудоўвацца з 1584 году. Больш за стагодзьдзе быў адзіным марскім портам Расеі. З заснаваньнем Санкт-Пецярбургу значэньне Архангельска зьнізілася. Канчаткова страціў значэньне як гандлёвы порт з 1916 году, з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманску. З пачатку 1990-х ідзе дэкалянізацыя расейскай Поўначы, колькасьць насельніцтва Архангельска стала скарачаецца.
У горадзе маюцца прадпрыемствы дрэваперапрацоўчай, лесахімічнай, цэлюлозна-папяровай і рыбнай прамысловасьці.