Перайсьці да зьместу

Арабскія лічбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ара́бскія лічбы — набор зь дзесяці лічбаў, які паўсюдна ўжываецца для запісу лікаў у дзесятковай сыстэме зьлічэньня.

Назвы лічбаў супадаюць з назвамі лікаў, што яны абазначаюць. У гутарковай лексыцы ў якасьці назваў лічбаў могуць ужывацца назоўнікі з суфіксам -ка, утвораныя ад адпаведных лічэбнікаў: «адзінка», «двойка» і г. д.


нуль 0
адзін 1
два 2
тры 3
чатыры 4
пяць 5
шэсць 6
сем 7
восем 8
дзевяць 9