8 (лік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
8
Восем
  6 · 7 · 8 · 9 · 10  

Вытворныя словы
Парадкавы лічэбнікВосьмы
НазоўнікВасьмёрка
Васьмярык
У іншых сыстэмах зьлічэньня
Двайковая1000
Шаснаццаткавая6
РымскаяVIII
ГрэцкаяΗ´

8 (восем) — натуральны лік, які ідзе за 7 і папярэднічае 9.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Састаўны лік зь дзельнікамі 1, 2, 4.
  • Шосты лік Фібаначы.
  • Самы вялікі куб у пасьлядоўнасьці Фібаначы[1].
  • 'Лік Лейлянда.
  • Трэці меандравы лік і пяты адкрыты меандравы лік[2][3].
  • 2⁸ = 256.
  • 810 = 10002 = 223 = 204 = 135 = 126 = 117 = 108 = 89(і больш).
  • Адзіны натуральны лік, у якога сума астаткаў пры дзяленьні на ўсе натуральныя лікі, меншыя за яго, роўна самому ліку:

0 + 0 + 2 + 0 + 3 + 2 + 1 = 8.

  • 8 — дакладная ступень (8 = 2³). * Паміж 8 і наступнай дакладнай ступеньню (9 = 3²) няма ніводнага простага ліку. На 9 сакавіка 2002 году вядома толькі пяць падобных пар: (8, 9), (25, 27), (121, 125), (2187, 2197), (32 761, 32 768)[4].
  • Існуе роўна 8 выпуклых дэльтаэдраў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Erich Friedman What's Special About This Number? Архіўная копія ад 2015-11-14 г.
  2. ^ Пасьлядоўнасьць A005315 у OEIS
  3. ^ Пасьлядоўнасьць A005316 у OEIS
  4. ^ Пасьлядоўнасьць A068435 у OEIS = Consecutive prime powers without a prime between them

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ламберто Гарсия дель Сид. Первые натуральные числа и их значение → 8 // Замечательные числа. Ноль, 666 и другие бестии. — DeAgostini, 2014. — Т. 21. — С. 27. — 159 с — (Мир математики). — ISBN 978-5-9774-0716-8.
  • David Wells. 8 // The Penguin Dictionary of Curious and Interesting Numbers. — Penguin Books, 1986. — С. 71-73. — 229 с — ISBN 0-14-008029-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]