Перайсьці да зьместу

Антон Бэрналак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Бэрналак
Anton Bernolák
Род дзейнасьці філёляг, лінгвіст, сьвятар
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 1762
Месца нараджэньня вёска Сланіца
Дата сьмерці 15 студзеня 1813
Месца сьмерці Новэ Замкі
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, філёляг
Навуковая сфэра мовазнаўства, філялёгія[1] і administration and management of the church[d][1]

Антон Бэрналак (па-славацку: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Новэ Замкі) — славацкі філёляг і каталіцкі сьвятар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову ў сваёй працы «Dissertatio-critica de literis Slavorum» (1787) з дадаткам «Orthographia».

Нарадзіўся ў сям’і зэмана-землеўладальніка на Ораве. Навучаўся ў 17741778 гг. у гімназіі ў Ружамбэрку, пазьней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалёгію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучаньне ў сэмінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром арцыбіскупа, пасьля быў сьвятаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антон Бэрналаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі