Перайсьці да зьместу

Анатоль Мардовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Мардовіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі
27 студзеня 1993 — 29 верасьня 1994
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Наступнік: Станіслаў Агурцоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 сакавіка 1934 (90 гадоў)
пас. Чырвоны Сьцяг, цяпер - пас. Чарніцкі[1]
Адукацыя:

Анатоль Аляксандравіч Мардовіч (нар. 8 сакавіка 1934 году ў пас. Чырвоны Сьцяг, цяпер — пас. Чарніцкі Смалявіцкага раёну) — беларускі дыплямат, кандыдат эканамічных навук (1964).

У 1957 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Ад 1968 да 1974 году міжнародны службоўца ў Сакратарыяце ААН. Ад 1983 да 1991 старшыня аддзелу міжнародных арганізацыяў ды сябра Калегіі Міністэрства замежных справаў. 27 студзеня 1993 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі [2]. Быў адстаўлены з гэтай пасады 29 верасьня 1994 году[3].