Аляксандар Ціхановіч
Аляксандар Ціхановіч | |||||||
Дата нараджэньня | 13 ліпеня 1952 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Менск | ||||||
Дата сьмерці | 28 студзеня 2017 | ||||||
Месца сьмерці | Менск | ||||||
Месца пахаваньня | |||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Месца вучобы | |||||||
Прафэсія | сьпявак | ||||||
Месца працы | |||||||
Інструмэнты | бас-гітара і голас[d] | ||||||
Супрацоўніцтва | Ядвіга Паплаўская | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Аляксандар Рыгоравіч Ціхановіч (13 ліпеня 1952, Менск — 28 студзеня 2017, Менск) — беларускі эстрадны сьпявак. Заслужаны артыст Беларусі (1991), Народны артыст Беларусі (2006).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас вучобы ў Сувораўскай вайсковай вучэльні граў на тубе ў вайсковым духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазыцыі.
Скончыў Маладэчанскую музычную вучэльню, у 1982 годзе Беларускую кансэрваторыю. З 1971 году ў Беларускай філярмоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 году саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сымфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 году — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатру песьні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадусарскі цэнтар «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 году — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачаньне». Выступаў з Паплаўскай у складзе вакальна-эстраднага дуэту. Аўтар папулярных эстрадных песень.
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2006 году № 185 за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай нададзеныя званьні «Народны артыст Беларусі».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы ансамбля «Верасы»:
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Наша дискотека»
- «Музыка для всех»
Самыя вядомыя песьні: «Белы сьнег» (музыка Эдуарда Ханка, слова Генадзя Бураўкіна), «Малиновка» (музыка Эдуарда Ханка, слова А. Папярэчнага), «Я у бабушки живу» (музыка Эдуарда Ханка, словы І. Шафэрана).
Альбомы Ціхановіча і Паплаўскай:
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Счастливый случай» (Фірма Мелодия, LP, 1989)
- «Музыка любви» (Фірма Мелодия; Эдди (Менск), LP, 1995)
- «От „Малиновки“ и до…» (Эдди. CD, 1997)
- «Жизнь — прекрасный миг» (Master Sound, CD, 1997)
- «Любовь судьба» (West Records, 2008)
- «Она не могла иначе» (Беларусь, Расея, 2013)
Здымкі ў кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1983 — А таксама цырк (дакумэнтальны) — ВІА «Верасы»
- 1994 — Трэці ня лішні — аніматар
- 2004 — Неба ў гарошак — гулец у казіно
- 2006 — Рыфмуецца з каханьнем — камэя/вакал
- 2009 — Яблык Месяца — Сьцяпан
- 2013 — Яна не магла інакш — Аляксандар Ціхановіч (камэо)
- 2013 — Прытчы 4 — галоўны крэдытор
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Ціхановіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Менску
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філярмоніі
- Беларускія сьпевакі і сьпявачкі
- Сьпевакі і сьпявачкі XX стагодзьдзя
- Сьпевакі і сьпявачкі XXI стагодзьдзя
- Памерлі ў Менску