Перайсьці да зьместу

Аляксандар Сычоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сычоў.
Аляксандар Сычоў
лац. Alaksandar Syčoŭ
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі
18 лютага 2005 — 26 жніўня 2011
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Віктар Гайсёнак
Наступнік: Валеры Варанецкі
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
13 студзеня 1994 — 11 жніўня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Генадзь Бураўкін
Наступнік: Сяргей Лінг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1951(1951)
Гомель
Адукацыя:

Алякса́ндар Мікала́евіч Сычо́ў (нар. у 1951 годзе ў Гомлі) — беларускі палітык і дыплямат.

У 1978 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін[1]. У дыпляматычнай службе з 1979 году. З 13 студзеня 1994 году быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[2]. 11 жніўня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й адначасова прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3].

18 лютага 2005 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене[4]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 26 жніўня 2011 году[5].

25 верасьня 2006 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 1 верасьня 2011 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].

  1. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.382.
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 января 1994 г. №2683-XII «О назначении Сычева А. Н. Постоянным представителем Республики Беларусь при ООН и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 11 августа 2000 г. №438 «О назначении А. Н. Сычева заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 г. №92 «О назначении А. Н. Сычева Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене по совместительству»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 373 «Об освобождении от должности А. Н. Сычева» (1/12786) (рас.)
  6. ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 25 сентября 2006 г. №361-ПСР3 «О награждении А. Н. Сычева Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (рас.)
  7. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 сентября 2011 г. № 1166 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (5/34384)(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]