Аляксандар Данілевіч
Аляксандар Андрэеевіч Данілевіч (Моўчадзь, 1877 — Вільня, 10 кастрычніка 1954[1]) — пэдагог, публіцыст, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1896 годзе скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю. Вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце ўнівэрсытэту Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаленск Іркуцкай губэрні. Увосень 1917 году перабраўся ў Менск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Публікаваўся ў газэтах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыцьцё», часапісе «Рунь». З 1920 году ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Наваградзкай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналёгію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасьля 2-й сусьветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы, 100 мэтраў ад Яна Ціханоўскага.
Да вянка на магіле быў далучаны фатаздымак яго вучняў (7-га кляса Наваградзкай беларускай гімназіі) з тэкстам:
Памяць пра Вас як працаўніку на ніве адраджэньня культуры нашага народа, нашага духовага правадыра і чалавека, катораму нашы балячкі былі блізкімі, - будзе сьветлай на гэтым цярністым жыцьцёвым шляху[2] | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2. С. 25
- ^ Подпіс на вянку паставілі Л.Валынец, С. Бар'яш, І.Гацкі, А.Гарошка, М.Гаўрылік, В.Гесь, П.Анішчык, У.Герасімовіч, А.Качан, Я. Курчэйка, Тамара Кур'ян, Таня Лукашык, М.Літвін, Маня Рагулянка, Міша Рагуля, М.Ракач, Ул.Сіўко, Я.Сазановіч, А.Русецкі, П.Тур, Л.Чатырка.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмер, Андрэй. Наваградзкая беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс : Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.